Доўгае (Лінаўскі сельсавет)
До́ўгае[1] (трансліт.: Doŭhaje, руск.: Долгое) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Пружанаў, 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Брэст. Насельніцтва — 61 жыхар, 34 двары (2005). ГісторыяВёска належала да войтаўства Мікітычы Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі ВКЛ. Паводле рэвізіі 1563 года мела 10 валокаў грунту[2]. За расійскім часам — у Носкаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, 263 дзесяціны зямлі[2]. Суседнія маёнткі: Стары Куплін ва ўласнасці Марачэўскіх, Новы Куплін — ва ўласнасці Корсакаў[3]. У пачатку XX стагоддзя — 276 жыхароў. Тут мелі сядзібу харунжы Пружанскага павета Ян Крашэўскі з жонкай Соф'яй. У Доўгім нарадзіўся польскі пісьменнік Каятан Крашэўскі, прайшлі дзіцячыя гады яго старэйшага брата Юзафа. У 1864, па смерці Яна, над маёнткам вісела пагроза канфіскацыі за дапамогу паўстанцам і перахоўванне зброі. Люцыян быў сасланы ў Сібір, а пазбегнуць канфіскацыі ўсё ж удалося дзякуючы таму, што маёнтак быў запісаны на памерлага бацьку[4]. Распараджацца ім у адсутнасць брата пачаў Каятан, якому дастаўся фальварак з 308 дзесяцінамі зямлі[2]. Па вяртанні са ссылкі Люцыян Крашэўскі прадаў сваю частку маёмасці Каятану і з'ехаў да жонкі ў Ганятычы. Па смерці Каятана маёнткам валодаў сын Багуслаў, а пасля ўнучка Марыя. Ёй давялося перажыць разбурэнне сядзібы ў часе нямецкага наступу ў 1915 годзе (паводле іншых звестак, сядзіба была разбурана падчас савецка-польскай вайны)[4]. Марыя Крашэўская не мела сродкаў на аднаўленне сядзібы і жыла больш сціпла, чым уласнікі суседніх маёнткаў. За польскім часам — фальварак[5] і вёска спачатку ў гміне Носкі[6], а з 1926 года ў гміне Пружана[7] Пружанскага павета Палескага ваяводства. З верасня 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Апошняя ўласніца даўжанскай сядзібы Марыя Крашэўская была выслана ў глыб СССР[4]. Паводле перапісу 1970 года 132 жыхары; у 2003 — 72 жыхары, 39 двароў. ТранспартАўтамабільная дарога Н526 Пружаны — Доўгае — Забалоцце[8]. СлавутасціСтрачаная спадчына
Вядомыя асобыЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia