Дыялекталагічны атлас беларускай мовы

Дыялекталагічны атлас беларускай мовы
Аўтар Р. І. Аванесаў
Ю. Ф. Мацкевіч
Г. У. Арашонкава
М. В. Бірыла
Н. Т. Вайтовіч
І. М. Гайдукевіч
А. П. Груца
А. А. Крывіцкі
А. Р. Мурашка
Я. М. Рамановіч
З. Ф. Краўчанка
А. І. Чабярук
В. М. Шэлег
Жанр дыялекталагічны атлас
Мова арыгінала беларуская
Арыгінал выдадзены 1963
Выдавецтва Выдавецтва Акадэміі навук БССР
Месца публікацыі Мінск, БССР

«Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ДАБМ) — сістэматызаваны збор лінгвістычных карт, якія пры дапамозе ўмоўных знакаў адлюстроўваюць размяшчэнне разнастайных асаблівасцей беларускай народнай мовы на тэрыторыі Беларусі; першы атлас асобнай нацыянальнай мовы сярод славянскіх народаў.

Гісторыя стварэння

На Першай рэспубліканскай дыялекталагічнай канферэнцыі ў АН БССР (1948) быў прыняты агульны план стварэння дыялекталагічнага атласа беларускай народнай мовы. Меркавалася сабраць звесткі пра гаворкі жыхароў прыкладна 1500 вёсак Беларусі раўнамерна на адлегласці 10-15 км адна ад адной. На пачатку 1950 года АН БССР была выдадзена «Праграма па вывучэнні беларускіх гаворак і збіранні звестак для складання дыялекталагічнага атласа беларускай мовы», якая стала канчатковай асновай па збіранні матэрыялаў для ДАБМ. Яны былі сабраны ў асноўным на працягу 1950—1955 гадоў шляхам экспедыцыйных выездаў дыялекталагічных атрадаў, у склад якіх уваходзілі вучоныя-дыялектолагі, выкладчыкі-філолагі вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі, спецыяльна падрыхтаваныя да гэтай работы студэнты. Збіральніцкай працай кіравалі Н. Т. Вайтовіч, М. А. Жыдовіч, Ю. Ф. Мацкевіч.

Літаратура

  • Міхайлаў, П. А. «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.

Спасылкі

  • "Дыялекталагічны атлас беларускай мовы"
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya