Езапоў
Езапо́ў[2] (трансліт.: Jezapoŭ, руск.: Езапов) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавета. Геаграфія![]() ![]() Вёска месціцца за 2 км ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Хойнікі (на лініі Васілевічы — Хойнікі ад лініі Гомель — Калінкавічы), за 104 км ад Гомеля. ГісторыяУ крыніцы, заснаванай на матэрыялах расійскай рэвізіі 1795 года, згаданыя «деревня Дворище с двором Юзефовым», якія трымаў, згодна з арэндным правам, Фелікс Ястржэмбскі.[3]. У самой рэвізіі сказана, што Дворышча ў трохгадовай арэндзе (да 2 красавіка 1797 года) за 1500 чырвоных злотых трымалі браты Мацей, ротмістр рэчыцкі, і Фелікс, рэгент рэчыцкі, Ястржэмбскія[4]. 17 ліпеня 1796 года ксёндз Бруна Лявіцкі ахрысціў у маёнтку Ёзэфаў (in praedio Jozefow) Юзэфу, дачку Мацея[B] і Канстанцыі з дому Рагоўскіх Ястржэмбскіх, кумамі былі Юстыніян Фурс і Кунегунда Зялёнкава, Валянцін Зялёнка і Марцыяна Віткоўская, Ян Паеўскі і Алаізія Корсакаўна, Ян Вольскі і Плацыда Корсакаўна, Дамінік Казлоўскі і Юзэфа Булгакаўна, Юзаф Віткоўскі і Мар'яна Карынская[5]. Паводле інвентара, пазначанага снежнем 1844 года, маёнтак Юзафоў належаў старэйшаму сыну Караля і Людвікі Прозараў Юзафу. Складаўся з фальваркаў Юзафоў з вёскамі Дворышча і Рашаў, Руднае, Храпкаў з аднайменнымі вёскамі, Дэлістаў з вёскай Навасёлкі, Краснаселле з аднаіменнай вёскай, Аркадзія з вёскай Уласы[6]. Пасля спачыну Юзафа маёнтак перайшоў да яго малодшага брата Уладзіслава Прозара. Надалей уладальнікам быў сын Уладзіслава Мечыслаў, а пасля 1864 года — сын Мечыслава Канстанцін і намінальна дочкі Марыя і Зофія. У сувязі з чаканым продажам маёнтка ў 1887 годзе прысяжным землямерам Фердынандам Чындацкім быў складзены план фальварка Юзафоў з далучанымі да яго ўгоддзямі былога фальварка Валокі. 2 лістапада таго ж 1887 года абцяжараныя даўгамі добры дасталіся расійскім купцам з Арлоўскай губерні карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну[7]. На 1909 год у Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні названы хутар Юзафоў (Юзефовъ) з 5 дварамі і 44 жыхарамі[8]. 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Езапоў, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[9]. ![]() 1 студзеня 1919 года, паводле пастановы І з’езда КП(б) Беларусі, Хойніцкая воласць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У тым жа годзе менавіта ў Езапове каля дваццаці бедных яўрэйскім сем’яў аб’ядналіся ў арцель «Труд», якую ўзначаліў Марк К. Шпітальнік[C]. З цягам часу ў колішняй стайні былі абсталяваныя вятрак, цыркулярка, маслабойка. Да вайны калгас «Труд» славіўся на ўвесь раён, стаў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчайй выстаўкі. Старшыня калгаса Ю. Х. Рабы быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», а брыгадзір В. Я. Салаўёў — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[11]. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Езапоў — у Хойніцкім сельсавеце аднайменнага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны ў сувязі з утварэннем Хойніцкага местачковага савета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры. У гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі 16 вяскоўцаў, а Марыя Мікітаўна Дэмская была вывезена ў Германію, дзе і загінула[12]. З 8 студзеня 1954 года Езапоў — у Гомельскай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў Езапове налічвалася 240 жыхароў. Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[13]. Насельніцтва
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia