Елізавета Аўстрыйская (1526—1545)
Елізавета Габсбург (ням.: Elisabeth von Österreich, польск.: Elżbieta Habsburżanka; 9 чэрвеня 1526, Лінц — 15 чэрвеня 1545, Вільня) — каралева-кансорт Рэчы Паспалітай з роду Габсбургаў, жонка караля Жыгімонта II Аўгуста. БіяграфіяЕлізавета Аўстрыйская была дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда I і яго жонкі, Ганны Багемскай. Неўзабаве пасля свайго нараджэння Елізавета была абяцана ў жонкі польскаму каралю, Жыгімонту II Аўгусту. Вяселле іх адбылося 5 мая 1543 года, калі нявесце было ўсяго 16 гадоў. Прыехаўшы ў Польшчу, Елізавета апынулася ўцягнутай у барацьбу прыхільнікаў і праціўнікаў збліжэння з Габсбургамі пры польскім двары. Непрыязныя адносіны ў яе склаліся са сваёй свякрухай, Бонай Сфорца, а пазней і муж стаў пазбягаць яе блізкасці — меркавана таму, што Елізавета пакутавала наэпілепсію. Чаканае ў Вене і Кракаве ў сувязі з гэтым шлюбам збліжэнне паміж дзяржавамі Габсбургаў і Ягелонаў не адбылося. Адносіны да аўстрыйскай прынцэсы пры польскім двары былі выключна непрыязнымі. Увосень 1544 года Елізавета разам з каралём выязджае ў Літву. Неўзабаве пасля свайго 19-годдзя яна сканала. Дзяцей у гэтым шлюбе не было; пазней Жыгімонт II Аўгуст яшчэ двойчы жаніўся, аднак памёр, так і не пакінуўшы пасля сябе законнага спадчынніка. У 1553—1572 гады жонкай Жыгімонта II Аўгуста была сястра Елізаветы, Кацярына Габсбург. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia