Ефрасіння Пскоўская
Еўпраксія Пскоўская, хроснае імя Еўфрасіння (меркавана 1170-я да 1181 — 8 мая 1243, Одэмпэ) — княгіня пскоўская (не раней за 1201), ігумення пскоўскага Спаса-Прадцечанскага манастыра, святая праваслаўнай царквы — святая дабраверная княгіня пскоўская. БіяграфіяУ агіяграфічнай літаратуры называецца дачкой князя Рагвалода-Васіля. Адпаведна, мусіла б быць праз маці ўнучкай вялікага князя кіеўскага Ізяслава Мсціславіча, а па бацьку сястрой князя Глеба Рагвалодавіча, згаданага ў друцкіх падзеях 1180 года. Паводле агіяграфічнага падання, выхоўвалася ў полацкім Спаскім манастыры. У такім разе, прыкладна ў 30-гадовым узросце выйшла замуж за пскоўскага князя Яраслава Уладзіміравіча. Выказвалі думку, што гэта быў другі шлюб Еўпраксіі. Аднак, як паказаў Фёдар Успенскі, у традыцыі Рурыкавічаў, жанчыны роду пасля першага шлюбу з Рурыкавічам не маглі браць другі шлюб за Рурыкавіча, а з баярамі браць шлюб наогул не маглі[1]. Паводле агіяграфічнага падання, аплаціла пабудову Прадцечанскай царквы ў Пскове. Пазней, кінутая мужам у час нападу Батыя, заснавала на свае сродкі манастыр Іаана Хрысціцеля пры Прадцечанскай царкве. Прыняўшы там манаскі пострыг пад імем Еўпраксіі, стала ігуменняй. На перамовах пра свой пасаг з былым мужам у Одэмпэ была забіта пасынкам князя Яраслава. Цела перавезлі ў Пскоў і пахавалі ў агароджы Спаса-Прадцечанскага манастыра. Традыцыя мясцовага шанавання Еўпраксіі вядзецца ад прызнання наўгародскім епіскапам яўлення цудатворнасці іконы над труной Еўпраксіі. Аднак, шанаванне заставалася мясцовым яшчэ і ў канцы XVI ст. (1581). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia