Жазэ Маўрынью
Жазэ́ Маўры́нью (парт.: Jose Mario dos Santos Mourinho Felix; нар. 26 студзеня 1963, Сетубал) — партугальскі футбольны трэнер, сын вядомага партугальскага брамніка і трэнера Фелікса Маўрынью. Лічыцца адным з найлепшых трэнераў у Еўропе. Здолеў за два гады заваяваць усе еўрапейскія трафеі з «Порту» і прывесці «Чэлсі» да чэмпіёнскага тытулу пасля 50-гадовага перапынку. БіяграфіяДа 16 гадоў ён гуляў у аматарскай лізе, пакуль яго бацька Фелікс Маўрынью (на той момант трэнер «Віторыі», легендарны ў мінулым брамнік зборнай Партугаліі) не пераканаў яго ў тым, каб ён стаў яго памочнікам, бо клуб быў небагаты, яму проста бракавала персанала. І з 16 гадоў Жазэ стаў актыўна дапамагаць бацьку, раз’яжджаючы па краіне і назіраючы за супернікамі «Віторыі», робячы запісы аб усім што магло бы дапамагчы ў дасягненні выніку. Працаваў з камандай англійскага клуба «Чэлсі», з якім расстаўся 19 верасня 2007 года па ўзаемнай згодзе. 2 чэрвеня 2008 года Маўрынью падпісаў кантракт з міланскім «Інтэрам»[5]. 28 мая 2010 года перайшоў у «Рэал» з Мадрыда. У 2013 годзе зноў стаў трэнерам «Чэлсі» і прывёў яго да чарговага чэмпіёнства Англіі. У 2016—2018 гадах працаваў у «Манчэстэр Юнайтэд». У лістападзе 2019 года ўзначаліў «Тотэнхэм Хотспур»[6], адкуль быў звольнены ў красавіку 2021 года[7]. У маі 2021 года было абвешчана, што Маўрынью летам узначаліць «Рому»[8]. Быў звольнены з «Ромы» ў студзені 2024 года. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia