Жамайдзякі
Жамайдзякі́[1] (трансліт.: Žamajdziaki, руск.: Жемойдяки) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавета. НазваНазва вёскі Жамайдзякі звязаная з этнонімам "жамойты" (літ. žemaičiai), назвай жыхароў захаду цяперашняй Літвы. Жаймадзякі — адзін з некалькіх значна выдаленых на паўднёвы ўсход "жамойцкіх" тапонімаў, разам з назвамі Жомайдзь (ля Клецка), Жамойск (ля Бягомля), Жмайдзякі (на карце 1797 г. побач з Ласіцкаўшчынай). Побач з Жамайдзякамі — Мілейкі, Таўцвілы, Даргужы, Мізгіры, Юндзілы, усё адыменныя назвы, ад вядомых у літоўскай антрапаніміі імёнаў Mileikis, Tautvilas, Dargužis, Misgiras, Jundila. Таксама недалёка ад Жамайдзякоў, на захадзе — Яцвезь. ГісторыяУ наваколлі Косава, каля якога знаходзяцца Жамайдзякі, "жамойцкая" антрапанімія фіксуецца яшчэ ў XV стагоддзі. У Літоўскай Метрыцы, у Кнізе 4-й, захаваўся ліст гаспадарскаму маршалку, намесніку слонмскаму, пра "пажалаванне гаспадарскаму слугу Жамойціну зямліцы на [рэчцы] Ладзейніцы ў Балявіцкім абрубе". У лісце выкладаецца, што да 1468 года ўладальнік сяла Бялавічы (за 6 км ад Жамайдзякоў) Юшка Гойцавіч даў у адрубе гэтага сяла на рацэ Ладзейніцы зямлю свайму слугу Андрыяну. Пасля смерці пана той служыў князю Казіміру, потым памёр сам, пакінуўшы ўдаву і двух сыноў. З удавой пабраўся шлюбам дзяк слонімскага намесніка Мішкі Вештартавіча, які зацвердзіў за сваім слугой Андрыянаву зямлю. Пражыўшы так каля 15 гадоў дзяк памёр, а яго ўдава ўзяла трэці шлюб з нейкім "Жамойціным". Бялавічане хацелі "выгнаць вон" Жамойціна з колішняй зямлі свайго сяла, але ён у 1490 годзе паскардзіўся князю Казіміру, і той пацвердзіў за ім гэтую зямлю.[2][3] Дэмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia