Мілейкі (Івацэвіцкі раён)
Міле́йкі[1] (трансліт.: Miliejki, руск.: Милейки) — аграгарадок у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мілейкаўскага сельсавета. НазваАд імя Mileikis адпаведнае адыменнае літоўскае прозвішча, тапонімы Mileikiai, Mileikiškiai.[крыніца?] ГісторыяПершае згадванне вёскі — 23 кастрычніка 1597 года ў дакуменце, які засведчыў падзел маёнтка Косава паміж князем Рыгорам Сангушкам-Кашырскім і Мікалаем Кішкам. Вёска адыйшла да ўладанняў падкаморага Слонімскага павета Мікалая Кішкі. Вёска налічвала 35 гаспадарак з 21 валокай зямлі. У ліку іншых гаспадароў вёскі згадваюцца Якуб Мілейка з сынам Юрыем, Грышка Мілейка з сынамі Станіславам, Андрэем, Януком і Грыцук Мілейка з сынам Паўлам. Гэта дае падставы лічыць, што назва пайшла ад імені заснавальніка (Мілейкі — памяншальна-ласкальнае ад імені Мілій). У 1905 годзе Мілейкі — вёска ў Косаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. У 1924 годзе — у Косаўскай гімне Косаўскага павета Палескага ваяводства. 31 хата, 177 жыхароў. З 1340 года вёска ў Альбінскім сельсавеце Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 99 хат, 383 жыхары. З 20 верасня 1947 года вёска ў Івацэвіцкім раёне. З 16 ліпеня 1954 — у Верашкоўскім сельсавеце. У 1959 годзе — 365 жыхароў. З 1979 года — цэнтр саўгаса "Мілейкі", 358 жыхароў. 1997 год — 661 жыхар, 221 гаспадарка. У 2010 годзе нададзены статус аграгарадку. ІнфраструктураУ вёсцы знаходзяцца: пачатковая школа, сельскі Дом культуры, бібліятэка, фельдшарска-акушэрскі пункт, аддзяленне паштовай сувязі, крамы. Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia