Бусяж (вёска)
Бу́сяж[1] (трансліт.: Busiaž, руск.: Бусяж) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавета. НазваНа думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Бусяж» звязаны з паняццем «буса» — лодка, выдзеўбаная з дубовых калодаў[2]. ГісторыяПершы пісьмовы ўспамін пра Бусяж датуецца 1556: на сесіі Слонімскага земскага суда (суддзя Ян Віктарын з Івацэвічаў) разглядалася скарга Мікалая Юндзіла, земяніна Слонімскага павета, на Лаўрына Аравіцкага ва ўкрыванні збеглых ад яго сялян. Мясцовасць уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства. У 1645 маёнтак належаў Альбрэхту Праслаўскаму, які аддаў яго ў заставу маршалку слонімскаму Яну Мялешку. Па смерці апошняга Бусяж перайшоў да харунжага слонімскага Жыгімонта Праслаўскага і яго брата Крыштафа, каноніка віленскага. 15 мая 1648 браты прадалі маёнтак падканцлеру Казіміру Льву Сапегу. У 1779 на месцы драўлянай узвялі новую мураваную грэка-каталіцкую царкву. Пры ёй 27 жніўня рэгулярна праводзіўся кірмаш. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бусяж апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. У 1863 тут адкрылася двухкласае народнае вучылішча. Станам на 1886 у мястэчку было 17 двароў, існавалі царкоўны прыход, школа, карчма, вадзяны млын. На 1905 сялянскі зямельны клін складаў 572 дзесяціны. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Бусяж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Косаўскай гміне Косаўскага павета. Станам на 1924 у мястэчку было 16 будынкаў, у фальварку — 2. У 1939 Бусяж увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам сельсавета Косаўскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут быў 91 двор, працавалі крама, пошта, хата-чытальня, медыцынскі пункт. У 1957 адбыўся першы выпуск Бусяжскай сярэдняй школы. 16 лютага 1987 года Бусяжскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Мілейкаўскага сельсавета[3]. Станам на 2002 у вёсцы была 81 гаспадарка, на 1 студзеня 2008 — 79 гаспадарак. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Бусяжы працуюць клуб, бібліятэка, ФАП, пошта. Турыстычная інфармацыяСлавутасці
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia