Жанна Мікалаеўна Чарняўская
Жанна Мікалаеўна Чарняўская (нар. 18 ліпеня 1971, Барысаўшчына, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларуская работніца мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 [1] і 8 склікання. БіяграфіяНарадзілася 18 ліпеня 1971 года ў в. Барысаўшчына Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці[2]. Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне» са спецыялізацыяй «Аграінжынерыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[2]. Працавала майстрам вытворчага навучання ў дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы г. Хойнікі, спецыялістам, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, намеснікам старшыні Хойніцкага райвыканкама[2]. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[3]. У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Хойніцкай акругі № 47. Старшыня Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні, член Савета Палаты прадстаўнікоў[2]. УзнагародыУзнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта[2]. Сям’яЗамужам, мае дачку. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia