Барысаўшчына (Хойніцкі раён)
Бары́саўшчына[1] (трансліт.: Barysaŭščyna, руск.: Борисовщина) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Барысаўшчынскага сельсавета. Размешчана за 11 км на захад ад горада Хойнікі[2], за 121 км ад Гомеля[2], за 17 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі[2], каля ракі Віць. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеНа сённяшні дзень найбольш ранняя згадка пра Барысаўшчыну сустрэтая ў размежаванні Кіеўскага ваяводства Каралеўства Польскага і Мазырскага павета Вялікага Княства Літоўскага ў снежні 1621 — студзені 1622 гадоў. Тады паны камісары згодна пацвердзілі прыналежнасць «sioła Borysewicze» войскага мазырскага пана Храпавіцкага і яго жонкі, разам з Тульгавічамі паноў Лавейкаў і Загаллем маршалка мазырскага пана Лозкі і іншымі[заўв 1], да Мазырскага павета[4]. 16 снежня 1702 года паселішча, уласнасць пана Антонія Вольскага, згаданае ў скарзе былога эканома Хойніцкага маёнтка капітана Фрыдэрыка Левенфатэра на тагачаснага яго адміністратара пана Зыгмунта Шукшту, дасланай у Оўруцкі гродскі суд. Пан Левенфатэр з сям’ёй, ратуючыся, як і іншая шляхта Кіеўскага ваяводства, ад казацкай навалы, прыехаў быў да вёскі Барысаўшчына. Даведаўшыся пра тое, Зыгмунт Шукшта, папярэдне ў лісце да пана Вольскага гонар і рэпутацыю пратэстанта зняважыўшы, пачаў пільнаваць яго на дарогах, маючы намер забіць з-за нейкай даўняй да яго нянавісці[заўв 2][5]. ![]() На 1748 год Барысаўшчына названая сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (пераважна з ліку шляхты) належала да рыма-каталіцкай Юравіцкай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі Оўруцкага дэканата Кіеўскай дыяцэзіі[6]. У 1752 годзе ротмістр Мазырскага павета Францішак, сын Пятра, Збароўскі атрымаў па адказу сужэнства Ігнацыя і Людвікі з дому Збароўскіх князёў Шуйскіх зямлю ў Барысаўшчыне[7]. Згодна з запісам у метрычных кнігах Юравіцкага касцёла, 23 чэрвеня 1754 года айцец-езуіт Адальберт Чэрскі ахрысціў у Барысаўшчыне Яна Алаізія, сына шляхетных Францішка і Ганны Збароўскіх, кумамі выступілі Багуслаў Аскерка і Катарына Стоцкая. 4 сакавіка 1769 года айцец Стэфан Кладкевіч, парох Загальскай уніяцкай царквы, ахрысціў у Барысаўшчыне Ёзафа Леона, сына Аляксандра і Юстыны Арлоўскіх[8]. Як засвечыла інтрамісія 1775 года, зямля ў Барысаўшчыне перайшла ў спадчыну сыну Францішка Збароўскага Алаізію[7], хрэсніку Багуслава Аскеркі. А ў 1782 годзе кашталяніч новагародскі Багуслаў Леапольд Аскерка запавяшчаў маёнткі Новы Двор і Барысаўшчыну свайму сыну Фларэнцыю[9] 24 кастрычніка 1785 года айцец-капуцын Маўрыцы, настаяцель юравіцкі, ахрысціў jam baptisatos ex aqua per presbiterum ritus graeci[заўв 3] Леанарда і Ганну, дзяцей законных сужэнцаў шляхетных Фларэнціна і Тэадоры з Кунцэвічаў Аскеркаў; кумамі выступілі Багуслаў Аскерка, харунжы мазырскі, Марцыяна Шышкава, падчашына рэчыцкая, і шмат іншых de villa Borysowszczyzna. 4 чэрвеня 1786 года айцец-капуцын Юзафат, прапаведнік, ахрысціў сына тых жа бацькоў на імя Казімір Адам Фларыян[11]. 15 ліпеня 1791 года айцец-дамінікан Эгідыюс Аніхоўскі ахрысціў Ануфрыя Уладзіслава, народжанага 12 чэрвеня і ахрышчанага «ex aqua» айцом Іаанам Транцэвічам, уніяцкім парохам[заўв 4] у Барысаўшчыне, сына стольніка мсціслаўскага[заўв 5] Юстыніяна і Брыгіды з Дамброўскіх Фурсаў, кумамі былі суддзя земскі мазырскі Леапольд Аскерка і Людвіка Прозарава, абозны вялікалітоўскі і кавалер Караль Прозар і Эльжбета Аскерчына, падстароста рэчыцкі Ігнацы Аскерка і Марыяна Стоцкая, паручнік Міхал Александровіч і Петранеля Капарніцкая de villa Borysowszczyzna[12]. Расійская імперыя![]() ![]() ![]() У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Барысаўшчына апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года — у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[13]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вынікае, што «сельцо Алексичи и двор, местечко Богуслав, село Борисовщина, деревня Туновщизна» былі ўласнасцю мазырскага земскага суддзі Фларыяна Аскеркі, але знаходзіліся ў заставе ў пана Садкоўскага[14]. 30 чэрвеня 1803 года было складзена, а 13 сакавіка 1806 года змешчана да кніг Рэчыцкага земскага суда размежаванне добраў Хойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў і Барысаўшчына былога падсудка земскага рэчыцкага Фелікса Ястржэмбскага[заўв 6]. У названым дакуменце грунты Барысаўшчыны размяжоўваліся насыпанымі праз вымераныя шнурамі адлегласці капцамі з угоддзямі хойніцкага Храпкава і тымі, што належалі да Загальскага староства[17]. З «Метричной тетради_Епархии и губернии Минской повета Речицкого местечка Загалья церкви Вознесенской Борисовщинской о родившихся, бракосочетавшихся и умерших — 1807-го года[заўв 7]»[18], вынікае, што функцыі прыходскай царквы, будынак якой у Загаллі згарэў і працяглы час не аднаўляўся, выконвала Барысаўшчынская Узнясенская прыпісная царква. Прыходскім святаром у 1811 годзе быў Лука Іванаў Транцэвіч, дыяканам Кліменцій Іванаў Транцэвіч, панамаром Фёдар Іванаў Кайдашэўскі[19]. 11 ліпеня[заўв 8] 1808 года ў сям’і падсудка рэчыцкага Фелікса і Яанны з дому Крушэўскіх Ястржэмбскіх[заўв 9] нарадзіўся сын Ян Ксенафонт (Зенафонт) Мікалай[21] — асоба ў будучыні знакамітая[22]. У 1811 годзе ў маёнтку Барысаўшчына жыло таксама сямейства стрыечнага брата пана Фелікса Яна, сына Францішка, Ястржэмбскага, межавога суддзі рэчыцкага[23]. ![]() Згодна з інвентаром 1844 года, у вёсцы Барысаўшчына аднайменнага маёнтку пана Фелікса, сына Яна, Ястржэмбскага, налічвалася 35 цяглых двароў і 4 двары, прыналежныя агароднікам. Усяго — 144 душы мужчынскага і 140 душ жаночага полу прыгонных сялян[24]. На 1850 год — 44 двары, 288 жыхароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 302 жыхары сяла Барысаўшчына з’яўляліся прыхаджанамі Загальскай Свята-Троіцкай царквы, 7 жыхароў двара Барысаўшчына былі парафіянамі Юравіцкага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі[25]. ![]() У парэформенны перыяд Барысаўшчына належала да Хойніцкай воласці. На пачатак 1870 года тут — 135 мужчынскіх душ з сялян уласнікаў, прыпісаных да Барысаўшчынскага сельскага таварыства[26]. На 1876 год у маёнтку Барысаўшчына нябожчыка Мікалая, сына Фелікса, Ястржэмбскага (†1874) налічвалася 773 дзесяціны зямлі. Згодна са звесткамі 1876 і 1879 гадоў, Барысаўшчына заставалася ў прыходзе Загальскай царквы[27]. У 1886 годзе ў сяле — 36 двароў, 359 жыхароў, царква[28]. На 1889 год уладальнікамі добраў Барысаўшчына ў 1500 дзесяцін угоддзяў названыя дваране Уладзімір, Канстанцін і Станіслаў, сыны Мікалая, Ястржэмбскія[29]. Недзе ў той час на беразе ракі Віць і яе прытока Гаранкі ў двары Барысаўшчына[заўв 10] закладзена новая сядзіба — цэлы комплекс мураваных жылых і гаспадарчых пабудоваў[заўв 11], парк. Апошні асабліва адметны. На ніжняй тэрасе ён складаўся ў асноўным з мясцовых парод, сярод якіх высаджаныя лістоўніцы і піхты. На верхняй раслі шматлікія экзоты, у большасці сваёй прывезеныя з пітомнікаў Рыгі, Кіева, Варшавы, а часткова вырашчаныя на месцы. Наколькі багатай была калекцыя дрэў і кустоў сведчыць тое, што ў парку калісьці зарэгістравана да 300 іх відаў і форм[33]. З 1890 года працавала вінакурня, з 1896 года — маслабойня і паравы млын. Паводле перапісу 1897 года ў Барысаўшчыне было 88 двароў, 552 жыхары, дзейнічалі прыпісная царква, хлебазапасны магазін. У даведніку 1903 года сказана, што маслабойня і млын належалі тайнаму саветніку Станіславу Ястржэмбскаму[заўв 12]. Сіламі 5 работнікаў выраблялі мукі і масла на 9 900 рублёў у год, па заказах — на 1000 рублёў[35]. На 1909 год у сяле налічвалася 95 двароў з 611 жыхарамі, у аднадворным фальварку — 35 жыхароў. У 1911 годзе маёнтак Барысаўшчына ў 1927 дзесяцін быў уласнасцю Міхала, сына Уладзіміра, Ястржэмбскага[36]. У 1912 годзе вінакурня сіламі 8 работнікаў і коннага рухавіка, кіраванага адным чалавекам, вырабляла прадукцыі на 11 172 рублі[37]. Найноўшы час9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Барысаўшчына ў складзе Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[38]. ![]() 1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 снежня 1920 года і на 15 красавіка 1921 года ў Барысаўшчынскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 21 і 40 вучняў[39]. У пачатку 1920-х гадоў арганізаваны саўгас «Барысаўшчына». Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Барысаўшчына — цэнтр сельсавета ў Хойніцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены за кошт далучэння тэрыторыі скасаванага Гноеўскага сельсавета і часткі скасаванага Храпкаўскага сельсавета. У 1930 годзе тут налічвалася 138 двароў, 741 жыхар. Працавалі пачатковая школа, хата-чытальня, аддзяленне спажывецкай кааперацыі. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласці вобласці з цэнтрам у Мазыры. Напярэдадні Другой сусветнай вайны ў Барысаўшчыне было 184 двары з 729 жыхарамі. У вайну акупанты разбурылі 31 дом, загубілі 9 вяскоўцаў[40]. 88 жыхароў сяла загінулі на франтах. ![]() З 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Загальскага сельсавета[41]. Паводле перапісу 1959 года ў Барысаўшчыне налічвалася 982, у 1970 годзе — 299 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Барысаўшчына». Працавалі пачатковая школа, дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая, 2 крамы, швейная майстэрня, аддзяленне сувязі. У 1986—1987 гадах пабудаваныя дамы на 50 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. 1 снежня 2009 года ў склад Барысаўшчынскага сельсавета перададзеная вёска Храпкаў, якая ўваходзіла ў Дварышчанскі сельсавет[42]. Насельніцтва
Славутасці![]() ![]() ![]() За 2 км на поўдзень ад вёскі гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, за 0,5 км на поўдзень — паселішча эпохі неаліту і мезаліту. На ўскраіне вёскі помнік архітэктуры — рэшткі былой сядзібы Ястржэмбскіх (канец XIX — пачатак XX стагоддзя). Барысаўшчынскі парк пейзажнага тыпу, закладзены ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. на беразе ракі Гаранка. Плошча 8 га, парк размешчаны на дзвюх тэрасах. На верхняй тэрасе — сядзібны дом і службовыя пабудовы, растуць экзоты; на ніжняй — сістэма каналаў, мясцовыя пароды дрэў. У парку было каля 300 відаў і форм дрэвавых раслін. Сярод іх актынія палігамная, міндаль нізкі, бярозы даурская, чорная, папяровая, далекарлійская, самшыт вечназялёны, цюльпаннае дрэва, шаўкоўніца белая, сумах аленярогі, дубы звычайны чырваналісты, залацісты, пірамідальны і ніцы, хвоі чорная і веймутава, туя заходняя і інш. Захаваліся каля 50 відаў і форм, у т. л. клён вастралісты Шведлера, ясень пенсільванскі аукубалісты, каштан горкі васьмітычынкавы, дугласія цісалістая, елка Энгельмана, піхты Віча, сібірская і каліфарнійская, аксаміт амурскі, дуб звычайны пірамідальны і інш. Вядомыя асобы
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia