Жлобінскае возера
Жло́бінскае возера[1][2] — возера ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, ва ўсходняй частцы горада Баранавічы. Адносіцца да басейна ракі Шчара. НазваНазва возера балцкага паходжання, ранейшая назоўная форма — Жлобін. У пазнейшы час ля яго паўночна-заходняга берага вядомы аднайменны хутар. Назоўны адпаведнік — тапонім Жлобін на Дняпры.[крыніца не паказана 28 дзён] Гідранімічныя адпаведнікі[крыніца не паказана 28 дзён] — літоўскае Globys (рака), прускае Globe (возера). Яны звязаныя з літоўскім globti «ахопліваць, ахінаць»[3]. Далей да індаеўрапейскага *gleb(h)- «сціскаць» (ад карацейшага *gel- «сціскаць; акруглы»)[4]. Назва Жлобін з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія назвы рэк тыпу Горадзен (> Гараднічанка), Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gher(d)- «ахопліваць; агароджваць», *gem- «хапаць, сціскаць».[крыніца не паказана 28 дзён] Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[3]. Нейкі з гэтых каранёў мог быць і ў адпачатнай, даперакладной назве возера Ахват (руск.: Охват), з якога выцякае Дзвіна.[крыніца не паказана 28 дзён] ![]() Дастасаваная да возера, назва з коранем Glob- магла значыць «Круглае (возера)», а дастасаваная да ракі — «Звілістая, кружлівая (рака)». Тыпалагічна так жа сама паміж сабой дачыняюцца словы акружаць, круглы, кружляць.[крыніца не паказана 28 дзён] У беларускай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Глоба, Глобус, Жлоба, Жлобіч[5], якія могуць быць варыянтамі кораня *glob-. З прозвішчам Жлоба звязваў назву горада Жлобін географ В. Жучкевіч[6]. ВодаапісаннеПлошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,6 км, шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Найбольшая глыбіня 1 м. У возеры водзяцца плотка, карась, акунь, шчупак і іншыя віды рыб. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia