Жырмуны (Воранаўскі раён)
Жырму́ны[2] (трансліт.: Žyrmuny, руск.: Жирмуны) — аграгарадок у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на безыменным прытоку ракі Дзітва. Адміністрацыйны цэнтр Жырмунскага сельсавета. Насельніцтва 670 чал. (1993). Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы захад ад Воранава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны; на шашы Ліда — Вільня. ГісторыяУ пісьмовых крыінцах Жырмуны ўпершыню згадваюцца ў XV стагоддзі як маёнтак роду Бутрымаў. Каля 1437 года баярын Войцех Кучук заснаваў тут касцёл. У канцы XV — пачатку XVI стагоддзяў мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Мантоўтавічаў. У 1513 годзе Жырмуны перайшлі да Юрыя Радзівіла. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. на карце Тамаша Макоўскага (1613) Жырмуны значацца як мястэчка. У XVII стагоддзі мястэчка перайшло ў валоданне Завішаў. У 1624 годзе Ян Завіша збудаваў тут новы касцёл[3]. У пачатку XVIII стагоддзя Жырмуны зноў перайшлі да Радзівілаў. У 1724 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку магдэбургскае права. У другой палове XVIII стагоддзя тут існавалі школа і шпіталь. Станам на 1777 год у Жырмунах быў 31 двор. У 1788 годзе Караліна, жонка Станіслава Радзівіла, заснавала ў мястэчку касцёл Св. Крыжа. ![]() У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жырмуны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Спярша мястэчка знаходзілася ва ўладанні Тышкевічаў, потым Шванебахаў. Станам на 1860 год тут было 29 будынкаў, касцёл, малітоўны дом, шпіталь, школа, паштовая станцыя. На 1863 год — 19 жылых дамоў. У пачатку XX стагоддзя адкрылася народнае вучылішча. У 1920 годзе Жырмуны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1939 годзе Жырмуны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Радунскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 красавіка 1959 года вёска ўвайшла ў склад Воранаўскага раёна. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Жырмунах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, пошта. Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia