Завочны факультэт ГДТУ імя П. В. Сухога
Завочны факультэт (ЗФ ГДТУ імя П. В. Сухога) — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. ГісторыяНавучанне без адрыву ад вытворчасці ва ўніверсітэце вядзецца з дня яго заснавання. У жніўні 1968 года быў утвораны агульнатэхнічны факультэт з вячэрняй формай навучання. Дэканам быў прызначаны кандыдат тэхнічных навук Раман Аляксеевіч Рута. Першымі спецыяльнасцямі, па якіх вялася падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у вячэрняй форме, былі: «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты», па якой першы выпуск адбыўся ў 1973 годзе, «Электразабеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў, гарадоў і сельскай гаспадаркі», «Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці», «Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам», першы выпуск па якіх адбыўся ў 1974 годзе. У верасні 1976 года агульнатэхнічны факультэт быў пераўтвораны ў вячэрні факультэт. У 1987 годзе быў праведзены першы набор студэнтаў па завочнай форме навучаньня. У 1994 годзе вячэрні факультэт быў пераназваны ў завочны. Дэканы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia