Старая назва (да 1964 года) Пялёнкі[3], руск.: Пеленки[5][6], руск.: Пиленки[7] ад польск.: Pilonki, Pilonek, паходзіць ад руск.: Пиленек, літ.: pilnas — «поўны»[8].
фальварак, маёнтак і вёска Пялёнкі (Піленкі — руск.: Пиленки) на ваенна-тапаграфічнай карце Шуберта Ф. Ф. 1846 года
Вядома пра завяшчанне маёнтка ў 1798 годзе ад паручніка Івана Чайкоўскага[10]
У 1861 годзе вёска ўваходзіла ў Пеленкаўскую сельскую грамаду (налічвала 30 сялян) Вярхоўскай воласці, трэці ўчастак. Пазней у Расійскай імперыі вёска і маёнтак адміністрацыйна ўваходзілі ў Койтаўскую[4] сельскую грамаду Вярхоўскай воласці Віцебскага паветаВіцебскай губерні.
У 1866 годзе адбылася здзелка, выкуп зямельных надзелаў зямель маёнтка часоваабавязанымі сялянамі ў Чайкоўскага Івана[11].
У 1906 годзе пражывала 13 дваран, 58 мужчын, 51 жанчына[4], якія прыпісаны да Курынскага (у Курынскай воласці) і Слабадскога (у Вярхоўскай воласці) праваслаўныхпрыходаў[4].
Вёска ў СССР ўваходзіла ў Суражскі раён. Гэтая вёска была месцам дыслакацыі падраздзяленняў 117-й Горкаўскай стралковай дывізіі[12].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU). — С.169.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
↑ абвРапановіч Я. Н., Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — С.151 (Задзвінне да 1964 г. Пялёнкі).
↑(руск.) ряд 12 лист 9-1 Военно-Топографической карты Шуберта Ф. Ф. 1846 года, масштаб 3 версты в 1 дюйме.
↑(руск.) «Этимология местных названий Витебской губернии», Трусман Ю. Ю., Ревель, 1907 — С.220.
↑(руск.) Памятная книжка Витебской губернии на 1863 годАрхівавана 25 жніўня 2019.. — С. 235, 236.
↑(руск.) «Полное собрание законов Российской империи. Собрание третье Отделение I. От № 32833-34628». 1910 г. — 1425 с. // № 33398. СПб., 1913 г. ISBN 978-5-4460-7057-2