Закладное ткацтва![]() Закладное ткацтва — тэхніка ручнога ўзорыстага ткацтва. Лічыцца адной з самых старажытных[1]. Гісторыя![]() Гэта тэхніка існуе з даўніх часоў. Яна была вядома яшчэ ў эпоху Новага царства ў Егіпце, вядома ў Індыі, Кітаі, Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у фінаў Паволжа , балгар і іншых народаў. Закладная тэхніка аналагічна «габеленавай» заходнееўрапейскай тэхніцы. Фрагменты тканін, выкананых у закладной тэхнікай, выяўлены ў раскопках курганоў XI стагоддзя каля с. Ярцава Смаленскай вобласці[2]. Закладная тэхніка ткацтва прымяняецца як на гарызантальных, так і на вертыкальных станах, але найбольш яна падыходзіць для апошніх[2]. Яна была ўласціва для старажытных цюркскіх народаў (татар.: асалап сугу, татар.: бүлеп сугу)[3][4], якія з яе дапамогай на вертыкальных станах выраблялі шарсцяныя бязворсавыя дываны (кілімы). У закладной тэхніцы выраблялі дываны ў Курскай і Арлоўскай абласцях і ва ўкраінскіх землях, а таксама ўпрыгажэнні для рубах і фартухоў-«занавесак» у рускіх[2]. Пытанне засваення беларускім народным тэкстылем кілімовых узораў і закладнога ткацтва неабходна разглядаць у шырокім гістарычным і сацыяльна-культурным кантэксце[5]. Апісанне![]() Закладныя тканіны (заклады) ткалі ў 2 ці 4 ніты без якіх-небудзь дадатковых прыстасаванняў[1]. Закладное ткацтва адно з самых працаёмкіх, бо не выкарыстоўваецца чаўнок , але гэтая ж асаблівасць дае магчымасць свабодна камбінаваць колеры. Кожны элемент узора і ўчасткі фону закладвалі ўручную асобнымі ніткамі (вытканы ўзор быў аднолькавы з двух бакоў)[6]. Пры гэтым атрымлівалася тканіна рыпсавага (радзей палатнянага ) перапляцення часам з характэрнымі зазорамі на вертыкальных абрысах малюнка: ніці ўтку рознага колеру не злучаліся паміж сабой, а заварочваліся на суседніх ніцях асновы[1]. Усе канцы нітак утка ткачыха закладвала ў парадку чаргі ў зеў, утвораны двума нітамі, спачатку злева направа, потым, пасля змены зеву, справа налева і гэтак далей[7]. У гатовай тканіне можна разгледзець прасветы ў выглядзе кароткіх вертыкальных шчылін у месцах стыку чырвонага і белага колераў (адна з адметных прыкмет гэтай тэхнікі), якія называюцца заклады, што і дало назву такой разнавіднасці ткацтва[8]. Паверхня тканіны гладкая, нерэльефная, бо і фон, і ўзор выкананы адным і тым жа палатняным перапляценнем[8]. АрнаментацыяАсаблівасць тэхнікі выканання вызначыла простасць элементаў арнаменту са ступеньчатым контурам — шурпы (ромбы), квадраты, прамавугольнікі, трохвугольнікі, крыжы і інш. Пры гэтым закладная тэхніка дазваляла збіраць з іх самыя разнастайныя арнаментальныя формы, як простыя, так і складаныя. У адрозненне ад бранай яна давала магчымасць стварыць шматколерны ўзор арнаменту: колеры ў ім маглі размяшчацца свабодна, у любым рытме і ў любым спалучэнні[9]. Узорныя кампазіцыі ручнікоў звычайна завяршаліся арнаментальнымі палосамі, выкананымі палатняным[10] або рыпсавым перапляценнем[1]. Беларускае і ўкраінскае народнае ткацтва творча перапрацавала мастацка-тэхналагічныя традыцыі кілімаў усходняй і мясцовай вытворчасці. З выкарыстаннем закладной тэхнікі і характэрных для кілімаў прыёмаў пабудовы арнаменту і матываў, народныя ткачы стварылі арыгінальны тып дэкаратыўнага прадмету сакральнага прызначэння, звязанага з хрысціянскай традыцыяй, — завеска, кілімавы ручнік для ўпрыгажэння абразоў. Паліхрамія, уласцівая ўсходнім кілімам, у ручніках была заменена традыцыйнай трыядай чырвонага, белага і чорнага колераў, якая ў народнай культуры мела сакральна-сімвалічнае значэнне[11]. Рэгіянальныя асаблівасціУ БеларусіПра старажытныя традыцыі існавання гэтага спосаба арнаментацыі ў Беларусі сведчаць вытканыя ў тэхніцы закладнога ткацтва падолы жаночых сарочак турава-мазырскага строя[12]. На беларускіх землях падобнае ткацтва было найбольш пашырана на Гомельшчыне, Віцебшчыне і Міншчыне[1]. У пачатку XXI стагоддзя сустракаецца як выразны лакальны варыянт у ваколіцах в. Семежава Капыльскага раёна. Для беларускага закладнога ткацтва характэрна традыцыйнае спалучэнне белага і чырвонага, часам з дабаўленнем чорнага колераў[1]. Імпарт і ўласная вытворчасць кілімаў, несумненна, аказалі ўплыў на фарміраванне мастацкай традыцыі рагачоўскіх, брагінскіх, лоеўскіх ручнікоў. Працэс ткацтваУточныя ніткі для ўзору ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Беларусі змотвалі ў маленькія маткі, якія называлі «матрушкі», «куклачкі», а ў заходніх раёнах намотвалі на маленькую дошчачку, завостраную на адным канцы — «лучынку»[13]. Часам для ўтварэння зеву заміж дошкі выкарыстоўваўся ніт. Патрэбныя ніты асновы прапускалі ў дадатковы трэці ніт. Таму ў шэрагу месцаў паўднёва-ўсходняй Беларусі такі спосаб ткацтва называўся закладанне ў тры ніты[13]. У Расіі![]() Закладное ткацтва было распаўсюджана ў цэнтральных і паўднёвых рэгіёнах Расіі, часцей за ўсё сустракалася ў Разанскай губерні[8], дзе сустракаліся цэлыя агмяні выкарыстання гэтай тэхнікі: Курша , Прыгарадныя слабоды Сапажка, раён Скопіна. Таксама адзначана ў Раждзествена (Манастыршчына) Тульскай вобласці, дзе адзначана вялікая колькасць вырабленых гэтай тэхнікай крас — тканін з узорамі «коп’і», «барабанчыкі», «крастцы», «чаўнакі» і іншыя. Адзначана ў Аляксееўцы каля ст. Наўля Бранскай вобласці, у асобных раёнах Курскай вобласці і іншых[2]. Арнаменты рабіліся як паліхромнымі, так і двухкаляровымі[8][14]. Вялікае распаўсюджанне ў паўднёвых рэгіёнах атрымалі ўзоры «чаўнакі», «крукі», «мядзведзі», «жабы» і іншыя[2]. У ТатарстанеЗакладныя татарскія тканіны XVIII — сярэдзіны XIX стагоддзя адрозніваюцца дасканаласцю тэхнікі выканання і маляўнічасцю арнаментальнага рашэння, у якім выкарыстоўвалася амаль уся каляровая палітра (у адным вырабе — 9-10 тонаў), акрамя чорнага колеру[4]. Перапляценне звычайна было палатняным, што надавала тканіне гладкую фактуру[15]. Арнамент выяўляе пэўную агульнасць з арнаментыкай сярэднеазіяцкіх і азербайджанскіх дывановых вырабаў, з узорыстымі тканінамі башкір. Аднак узоры татарскіх вырабаў адрозніваюцца паліхромнасцю, манументальнасцю і дынамічнасцю кампазіцыі, супастаўленнем буйнога вядучага матыву асноўнай паласы з больш спакойным і дробным малюнкам бардзюраў. З сярэдзіны XIX стагоддзя закладное ткацтва, працаёмкае па выкананні, паступова выходзіць з ужывання і ўжываецца толькі ў дыване[4]. Ва УкраінеЗакладное ткацтва было пашырана ў заходніх рэгіёнах Украіны, у тым ліку кілімовае. У заходніх абласцях гэта тэхніка добра вядома пры ткацтве фартухоў-«запасак »[2]. Ва ўкраінскіх музеях захоўваюцца наміткі з закладным чырвоным узорам з Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцей[16]. На жытомірскім Палессі ў закладной тэхніцы — «у пераклад» — нескладанымі ўзорамі ўпрыгожваліся сарочк, фартухі, абрусы, навалачкі, ручнікі ўтылітарнага прызначэння[17]. Вобласць прымянення3акладным ткацтвам упрыгожвалі ручнікі, падолы кашуль, фартухоў, ткалі льнянымі, а пазней і баваўнянымі ніткамі[1]. АховаЗакладная тэхніка ткацтва чырвона-белых рушнікоў, вядомая з вёсак Семежава, Лешня і Гулевічы Капыльскага раёна, а таксама вёскі Макраны Клецкага раёна Мінскай вобласці, атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь[18]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia