Аношкі (Вілейскі раён)
Ано́шкі[1] (трансліт.: Anoški, руск.: Аношки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 48 км на поўнач ад горада Вілейкі, 29 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна — Полацк, за 144 км ад Мінска. ГісторыяУ 1765 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, у складзе маёнтка Даўгінава Б. Каменскага, 1 двор. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1897 годзе вёска ў Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Даўгінаўскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронту не вярнуўся 1 жыхар. З 20 верасня 1944 года ў Даўгінаўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У чэрвені 1950 года створаны калгас «Савецкая Беларусь». З 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне. Знаходзілася ў складзе калгаса «Праўда», працавала вячэрняя школа. З 1991 года ў незалежнай Беларусі. 30 кастрычніка 2009 года вёска перададзена ў склад Сцешыцкага сельсавета[3], пасля ліквідацыі якога 28 мая 2013 года зноў вернута ў склад Даўгінаўскага сельсавета[4]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia