Заліў Святога Лаўрэнція![]() Заліў Святога Лаўрэнція (фр.: Golfe du Saint-Laurent; англ.: Gulf of Saint Lawrence) — самы буйны на Зямлі эстуарый, месца ўпадзення ракі Святога Лаўрэнція у Атлантычны акіян на ўсходнім беразе Паўночнай Амерыкі. Па памерах лічыцца напаўзамкнутым морам . Абмывае берагі Канады ў правінцыях Квебек, Нью-Брансуік, Новая Шатландыя, Востраў Прынца Эдуарда, Ньюфаўндленд і Лабрадор. ГеаграфіяНа поўначы абмежаваны паўвостравам Лабрадор, на ўсходзе аддзелены ад акіяна востравам Ньюфаўндленд, на поўдні востравам Кейп-Брэтан і паўвостравам Новая Шатландыя, на захадзе — паўночнаамерыканскім мацерыком. У заліве знаходзіцца востраў Антыкосты. ГідраграфіяПлошча заліва каля 263 тыс. км². Глыбіня да 572 м. З акіянам заліў злучаюць пралівы:
У заліў упадае рака Святога Лаўрэнція. У акваторыі размешчаны:
Плыні ўтвараюць цыкланальны кругазварот. Сярэдняя тэмпература вады ўзімку ніжэй −1 °C, улетку да 15 °C.
Прылівы паўсутачныя, іх велічыня да 2 м. Са снежня па май пакрыты лёдам. Сустракаюцца айсбергі. ![]() На дне заліва плынь ракі Святога Лаўрэнція прамыла канал, які дасягае ўсходняй мяжы шэльфа. За апошняе стагоддзе (20-е стагоддзе) з прычыны дзейнасці чалавецтва вада, якая перамяшчаецца па гэтым канале, цалкам страціла раствораны кісларод, што прывяло да значных змен доннай біёты. КліматКлімат мусонны. У зімовы перыяд галоўным чынам назіраюцца халодныя паўночна-заходнія вятры, улетку — цёплыя паўднёва-заходнія. Сярэдняя тэмпература паветра ў лютым −10 °C, у жніўні 15 °C. Гаспадарчая дзейнасцьАкваторыя заліва — месца актыўнага суднаходства. Шэльф, які таксама далёка выходзіць у Атлантычны акіян, інтэнсіўна эксплуатуецца ў рыбнай здабычы (пікша, марскі акунь, палтус, камбала, селядзец і інш.) і ў нафтаздабычы. Порты: ЭкалогіяЧастка берага заліва, астравы Святога Паўла і Кейп-Брэтан — ахоўваюцца Канадскай берагавой аховай прыродная тэрыторыя. Шэраг дробных астравоў у заліве — месца сезонных міграцый розных птушак, ахоўваюцца Канадскай службай дзікай прыроды. На берагах заліва размешчана некалькі нацыянальных паркаў Канады:
Каля мыса Гаспэ ў паўднёва-усходняй частцы правінцыі Квебек у Фарылоне знаходзіцца правінцыйны парк Гаспезі. Заліў Святога Лаўрэнція складаецца з трох асобных экасістэм[2]:
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia