Рака Святога Лаўрэнція
Рака Святога Лаўрэнція (фр.: fleuve Saint-Laurent, англ.: Saint Lawrence River) — рака ў Паўночнай Амерыцы, якая працякае па тэрыторыі ЗША і Канады і злучае Вялікія азёры з Атлантычным акіянам. Даўжыня 1197 км. Вадазбор 1290 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14 тыс. м³/сек. Гісторыка-культурнае значэннеРака носіць назву, дадзеную ёй Жакам Карцье. Акрамя ракі, гэтую ж назву атрымаў таксама заліў, у які яна ўпадае. Пасля падарожжаў Шамплена даліна ракі Св. Лаўрэнція стала цэнтрам французскай каланізацыі рэгіёна: тут сфарміравалася частка тэрыторыі Новай Францыі — правінцыя Квебек з гарадамі Манрэаль, Квебек, Леві і Труа-Рыўер. Пад час Сямігадовай вайны гэтыя землі былі захоплены брытанцамі. Нягледзячы на гэта, рэгіён працягвае быць цэнтрам французскай мовы і культуры ў Паўночнай Амерыцы. Рака стала першым прасторным шляхам для гандляроў пушнінай і каланістаў, а ў наш час для вялікіх акіянскіх грузавых судоў. Флора і фаўнаНа рацэ можна сустрэць бялух, фінвалаў і блакітных кітоў. Спалучэнне раслін, жывёл і птушак, якія жывуць па берагах ракі, адно з найбольш стракатых на зямлі. У рацэ водзяцца сотні відаў рыб, больш 20 відаў земнаводных і паўзуноў, а таксама 12 відаў водных сысуноў. На балотах і ўздоўж берагоў гняздуюцца каля 300 відаў птушак. Гаспадарчае значэннеБасейн ракі — адзін з самых густанаселеных і асвоеных у Канадзе. Тут развіты як сельская гаспадарка (мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчванне пшаніцы), так і прамысловасць. У басейне ракі пражывае каля 20 мільёнаў чалавек, у тым ліку каля 4 мільёнаў — у горадзе Манрэаль. Прытокі
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia