Паўночная Асеція
![]() Паўночная Асеція (ас.: Республикæ Цæгат Ирыстон — Алани, руск.: Республика Северная Осетия — Алания) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Паўночным Каўказе. Мяжуе з Інгушэціяй, Чачнёю Кабардзіна-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асеціяй і Грузіяй. Нацыянальны склад: асеціны (62,7 %), рускія (23,2 %), інгушы (3 %), армяне (2,4 %), кумыкі (1,8 %), грузіны (1,5 %). Падзяляецца на 8 раёнаў:
Найбуйнейшыя гарады: Уладзікаўказ, Маздок, Беслан, Алагір. ГеаграфіяГеаграфічнае становішча![]() Рэспубліка размешчана на паўночным схіле Вялікага Каўказа. Паўночную частку займаюць раўніны ды нізіны, пры прасоўванні на поўдзень ландшафт становіцца гарыстым, пераходзячы ў Галоўны ці Водападзельны хрыбет Вялікага Каўказа. Найвышэйшая кропка — гара Казбек (5033 м). Рэспубліка мяжуе з Інгушэціяй, Чачнёй, Кабардзіна-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асеціяй і Грузіяй. КліматКлімат у рэспубліцы лагодна кантынентальны. На Маздоцкай раўніне — засушлівы, частыя сухавеі; сярэдняя тэмпэратура студзеня −4,3 °C, ліпеня +24 °C, ападкаў 400—450 мм за год. ГісторыяДалучэнне да Расійскай імперыіТэрыторыі, на якіх жылі асеціны, былі сярод першых на Паўночным Каўказе, што былі далучаныя да Расійскай імперыі ў 1774 годзе. Уладзікаўказ стаў першай расійскай фартэцыяй у рэгіёне (заснаваны ў 1784 годзе). У XIX стагоддзі адбылося масавае перасяленне асецін з гор на раўніны ды ў наваколле Маздока. Савецкі часУ 1921 годзе Асеція стала часткай Горскай Савецкай Рэспублікі, атрымаўшы статус аўтаномнай вобласці ў 1924 ды ў 1936 годзе была пераўтвораная ў Паўночна-Асецінскую Аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. НасельніцтваНасельніцтва рэспублікі на 2013 год — 706 123 чал., шчыльнасць — 88,41 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва — 64,3 % (2009). Паўночная Асеція з’яўляецца адным з самых густанаселеных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Каля паловы насельніцтва рэспублікі (48 %) жыве ва Уладзікаўказе. Нацыянальны склад: асеціны (68,2 %), рускія (20,8 %), інгушы (3,2 %), армяне (2,3 %), кумыкі (2,3 %), грузіны (1,3 %)[3][4][5]. Населеныя пункты
Вядомыя асобыГл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia