Замішава
Замішава[2] (руск.: Замишево) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі. ГісторыяЗаснавана, як мяркуецца, у сяр. XVII ст. Разраслося ў 1670-я гады за кошт старавераў. Пачаткова — уладанне стародубскага магістрата, пазней уваходзіла ў Топальскую сотню Старадубскага палка, аднак казацкага насельніцтва бадай не мела. З 1770 года ва ўладанні графа П. Румянцава, пазней Галіцыных[3]. У Новамесцкім, затым Навазыбкаўскім (з 1809) павеце Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі. З мая 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Навазыбкаўскім раёне Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці. Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года адміністрацыйны цэнтр Замішаўскага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia