Навазыбкаўская гарадская акруга

Навазыбкаўская гарадская акруга
Новозыбковский городской округ
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Расія
Статус гарадская акруга
Уваходзіць у Бранскую вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Навазыбкаў
Дата ўтварэння 10 чэрвеня 2019 года
Насельніцтва (2021) 50 395
Плошча 1029,97 км²
Навазыбкаўская гарадская акруга на карце
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +7 48343
Код аўтам. нумароў 32

Навазыбкаўская гарадская акруга (руск.: Новозы́бковский городской округ) — муніцыпальнае ўтварэнне (гарадская акруга) на паўднёвым захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Навазыбкаў.

Геаграфія

Плошча гарадской акругі — 1029,97 км². Размешчана на захадзе Бранскай вобласці.

Мяжуе:

Асноўныя рэкі — Іпуць, Вага, Карна.

Гісторыя

Гарадская акруга ўтворана 10 чэрвеня 2019 года ў выніку аб’яднання ўсіх скасаваных сельскіх паселішчаў Навазыбкаўскага муніцыпальнага раёна і гарадской акругі горада Навазыбкава, якая не ўваходзіла ў яго склад[1].

Транспарт

М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Рэспублікі Беларусь — Кобрын

Славутасці

  • Манастыр Св. Мікалая ў в. Каташын.
  • Сядзібна-паркавы комплекс Муханавых у в. Любін Хутар.
  • Царква Св. Тройцы ў в. Стары Крывец.
  • Царква Успення Прасв. Багародзіцы ў в. Свяцк.
  • Царква Св. Сергія Раданежскага ў в. Унукавічы (Раданежскае).

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya