Старыя Бабовічы
Старыя Бабовічы[2] (руск.: Старые Бобовичи) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі. ГісторыяВядома з XVI ст. У 1633 годзе згадваецца ўніяцкая царква Святога Георгія. У сяр. XVII ст. часовы было цэнтрам Бабовіцкай сотні, пазней у Навамесцкай сотні Старадубскага палка Гетманшчыны. У XVIII ст. — уладанне Кіева-Пячэрскай лаўры, у складзе Бабовіцкай воласці (цэнтр — Новыя Бабовічы); казацкага насельніцтва не мела[3]. З XIX ст. сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі, з 1861 валасны цэнтр[3]. З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў складзе Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Навазыбкаўскім раёне Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці. Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года адміністрацыйны цэнтр Старабабовіцкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia