Зарац-Карэр
Зарац-Карэр (арм.: Զորաց Քարեր — камяні ваяроў, каменнае войска) ці Караундж[1] (арм.: Քարահունջ — спяваючыя камяні) — старажытны мегалітычны комплекс, размешчаны на горным плато на вышыні 1770 метраў над узроўнем мора, у Сюнікскай вобласці Арменіі, у трох км на поўнач ад горада Сісіян. Комплекс складаецца са мноства вялікіх стаялых камянёў, частка з якіх мае круглыя адтуліны ў сваёй верхняй частцы. Гісторыка-культурны запаведнік (з 2009)[2]. УзростПра ўзрост збудавання няма кансенсусу. Адны ацэнкі кажуць пра тое, што комплекс быў пабудаваны не пазней III-га тысячагоддзя да нашай эры[3], іншыя ацэньваюць комплекс ад 5,7 тыс. да 2 тыс. да н.э.[4]. КанструкцыяКомплекс размешчаны на полі, усеяным камянямі, якія і паслужылі для яго будаўнічым матэрыялам. Само збудаванне складаецца з 223 (толькі пранумараваных) базальтавых (андэзітавых) камянёў вышынёй 1,5—2,8 м, вагой да 8,5 т. Частка камянёў выбудавана ў даволі няроўны шэраг, што працягнуўся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. У цэнтры шэрага камяні ўтвараюць авал, на процілеглых баках якога праглядаюцца праходы-калідоры. У цэнтры ёсць яшчэ адна акружнасць і каменны курган. Узбоч кургана ёсць магільня ў выглядзе каменнай скрыні. Ёсць і камяні, якія стаяць асобна. Камяні выветраны і пакрыты мохам і лішайнікамі. Шмат зламаных і ненумараваных камянёў. Найболей інтрыгоўнай дэталлю збудавання з'яўляюцца скразныя адтуліны дыяметрам 4—5 см у верхняй частцы 80 камянёў. Зроблены яны груба, некаторыя атрымаліся не прамымі, а вуглом, бо канічнае свідраванне выраблялася з двух бакоў. Адтуліны ўсярэдзіне маюць лепшую захаванасць, чым паверхня камянёў. У наш час стаяць 37 камянёў з 47 адтулінамі. сць таксама невялікі кромлех з дробных камянёў. Ёсць і сучасная творчасць — кола ў коле. ПрызначэннеКомплекс знаходзіўся каля селішча бронзавага веку, да якога і ставіўся. Ён выяўна меў не адзіную функцыю, якія выяўляліся адначасна, ці ў розныя перыяды існавання. Магчыма, найстаражытнейшае прызначэнне, якое вызначае агульную канфігурацыю збудавання — загон для скаціны[5]. Адтуліны ў верхняй частцы камянёў прызначаны для працягвання ў іх вяровак ці рамянёў, на якія можна было вешаць загародкі ў выглядзе сетак, матаў, шкур. Несумнеўная і пахавальная функцыя, бо ёсць каменная скрыня ў кургане, а пад менгірам выяўлена пахаванне. Распачыналіся высілкі для доваду, што комплекс з'яўляецца старажытнай абсерваторыяй. Сямнаццаць камянёў былі злучаны з назіраннямі ўзыходу і заходу Сонца ў дні сонцастаяння і раўнадзенства, а таксама з 14 фазамі Месяца. Але дадзеныя спробы з'яўляюцца непераканаўчымі, хоць б з-за таго, што адтуліны адносна добра захаваліся для дагістарычнага часу. А апроч таго, яны не звужаюць поле зроку назіральніка ў дастатковай ступені[3]. НазвыКомплекс таксама вядомы пад цюркскай назвай Гашун-Даш (турэцк.: Koşun taş — ваенныя камяні). Па народным паданні ў дальмене пахаваны военачальнік, а пад асобна стаячымі камянямі яго ваяры: адсюль і назва: «ваенныя камяні»[6]. Іншыя назвы — Заркі кар[7], Заркі карэр («камяні ваянаў»)[8][9], Зарац Кар («каменнае войска»)[10]. У 1985 годзе Эльма Парсамян звязала комплекс са змешчаным у тым жа раёне Зангезура сялом Караундж. Назва сяла разбівалася на часткі «кара» (каменны) і «хундж» (букет, hunge>punge) і праводзілася паралель з назвай Стоўнхэндж у выглядзе вонкавага падабенства аб'ектаў і меркаванага астранамічнага прызначэння[11]. У 29 кіламетрах да ўсходу ад комплексу, блізу горада Гарыс, ёсць аднайменнае сяло Караундж, у 80-90 кіламетрах да паўночнага ўсходу, у Нагорным Карабаху, ёсць яшчэ 2 сёлы, што маюць тую ж назву. Назва Караундж (Քարահունջ) складаецца з двух армянскіх слоў «кар» (քար) то бок «камень» і «hундж» (հունջ) ці «hунч» (հունչ) то бок «голас», «рэха», «гук», уласна назва «Караундж» можа быць перакладзена як «размаўлялыя камяні». Армянскі гісторык Сцяпанос Арбелян у сваёй працы «Гісторыя Сюніка» (XIII стагоддзе) згадвае сяло Карундж блізу горада Сюнік/Сісакан (сучасны Сісіян). Гэта назва перакладаецца з армянскай як «каменны скарб» ці «фундаментальныя камяні»[12]. Філолаг Грач Марцірасян крытыкуе гіпотэзу пра сувязь назваў Карахундж і Стоўнхэндж[13]. Даследаванні і экспедыцыіУпершыню пра астранамічнае прызначэнне помніка загаварылі археолаг А. Хнкікян і астраном Э. Парсамян у 1980-х[11][14]. Радыёфізікам акадэмікам Парысам Геруні былі арганізаваны некалькі экспедыцый (у тым ліку і з міжнародным удзелам) да помніка. У 2004 ён выдаў кнігу «Армяне і Найстаражытнейшая Арменія», у якой выставіў гіпотэзу пра тое, што наяўнасць у камянях адтулін сведчыць пра тое, што Зарац-Кар (Карахундж) быў найстаражытнейшай абсерваторыяй[15]. У верасні 2010 Оксфардскі ўніверсітэт супольна з Каралеўскім геаграфічным таварыствам даследавалі Караундж — экспедыцыя была арганізавана оксфардскім астрафізікам доктарам фіз.-мат. навук М. Варданянам, каб праверыць папярэднія вынікі, а таксама для вытворчасці сучасных 3D-карт помніка. Кіраўнік экспедыцыі М. Варданян заявіў, што помнік можа быць адной з найстарэйшых абсерваторый у свеце[16] ГалерэяГл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia