Зарэчнае (Мядзельскі раён)
Зарэ́чнае[1] (трансліт.: Zarečnaje, руск.: Заречное) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета. ГісторыяУ 1904 г. вёска ў Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 190 жыхароў, з 1892 г. тут працавала школа граматы. У 1908 г. 34 двары, 236 жыхароў. У 1921 г. у Крывіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 41 двор, 234 жыхары. У 1931 г. у Крывіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 45 двароў, 273 жыхары. У 1940 г. 50 двароў, 140 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Княгінінскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У кастрычніку 1943 г. гітлераўцы спалілі 6 сельскіх гаспадарак, забілі 5 жыхароў. У 1949 г. у вёсцы арганізаваны калгас імя Вышынскага. З 1957 вёска ў складзе саўгаса «Крывічы» (цэнтр — вёска Княгінін). Насельніцтва
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia