Конікі (Мядзельскі раён)
Ко́нікі[1] (трансліт.: Koniki, руск.: Коники) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета. ГісторыяУ 1868 г. вёска Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 5 двароў, 50 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 110 жыхароў, у 1908 г. — 19 двароў, 107 жыхароў. У 1921 г. вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 21 двор, 89 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Княгінінскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1940 г. 24 двары, 96 жыхароў. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску (24 двары), забілі 2 жыхароў. Пасля Вялікай айчыннай вайны вёска была адноўлена. У 1950 г. у вёсцы створаны калгас «1 Мая». З 1971 вёска на тэрыторыі птушкафабрыкі «Зара камунізму» (цэнтр — вёска Выгалавічы). Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia