Зміцер Сасноўскі
Зміцер (Дзмітрый Алегавіч) Сасноўскі (нар. 22 лістапада 1974, Гомель) — беларускі музыкант, гісторык, прадзюсар. Папулярызатар сярэднявечнай беларускай музыкі. Майстар старадаўніх музычных інструментаў[1]. БіяграфіяНарадзіўся 22 лістапада 1974 года ў Гомелі[1]. Вучыўся ў сярэдняй школе № 44 г. Гомель. У 1996 годзе скончыў гісторыка-юрыдычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1997 годзе скончыў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «філасофія»[1]. У 1996—2000 гадах выкладчык кафедры філасофіі і культуралогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2000 годзе выкладчык сусветнай мастацкай культуры ў сярэдняй школе № 19 г. Гомеля. У 2001—2009 гадах загадчык інфармацыйнага аддзела Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»[1]. З 1999 года заснавальнік і лідар музычнага гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса»[1]. Стажыраваўся ў 1998 годзе ў Мадрыдскім каталіцкім універсітэце «Comillas», навучаўся ў музычнага майстра Донатса Вуцыса ў Латвіі. Стажыраваўся ў Калегіуме Усходняй Еўропы ва Уроцлаве (2004), па Міжнароднай лідарскай праграме Дзяржаўнага дэпартамента ЗША (2006)[1]. У 2009 годзе арт-дырэктар турыстычнага агенцтва «Гісторыя-тур», у 2007—2009 гадах адміністратар дударскага клуба. З 2001 года прадзюсар і арганізатар культурных і музычных мерапрыемстваў. З 2006 года прадзюсар «Дударскага фэста»[1]. У 2015—2017 гадах загадчык гістарычнага музея Дукорскага маёнтка. З 2015 года займаецца арганізацыяй святаў як індывідуальны прадпрымальнік[1]. ![]() У 2020 годзе браў удзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту і беззаконня. Быў затрыманы 13 лістапада, калі стаяў у ланцугу салідарнасці ў Клецку. Трое сутак да суда трымалі ў ІЧУ практычна без ежы, атрымаў штраф 30 базавых велічынь. Вымушаны быў з’ехаць за мяжу, бо яго шукалі невядомыя і пагражалі яму[2]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: гісторыя беларускай музычнай культуры, старадаўнія музычныя інструменты Беларусі[1]. УзнагародыЛаўрэат міжнароднага фальклорнага фестывалю ў Паставах (1999), Нацыянальнай музычнай прэміі (2013)[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia