Знешнія Гебрыдскія астравы
Знешнія Гебрыдскія, або Заходнія астравы (англ.: Outer Hebrides, шатл. гэл.: Na h-Eileanan Siar) — паўночна-заходняя частка архіпелага Гебрыдскіх астравоў. Адміністрацыйна ўтварае вобласць Шатландыі Уэстэрн-Айлс (англ.: Westen Islands, шатл. гэл.: Na h-Eileanan Siar). Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт — Сторнаўэй. ГеаграфіяАрхіпелаг складаецца з 15 заселеных і 50 з лішнім незаселеных астравоў. Ён аддзелены ад вострава Вялікабрытанія і Унутраных Гебрыдаў пралівам Норт-Мінч і Гебрыдскім морам. Найбуйнейшы востраў Льюіс-энд-Гарыс складаецца з частак Льюіс і Гарыс (названых Isles, гэта значыць «астравамі», хоць у сутнасці імі не з'яўляюцца), якія традыцыйна разглядаюцца паасобку. Іншыя буйныя астравы — Норт-Уіст, Бенбек'юла, Саўт-Уіст і Бара. Уключае таксама вялікую колькасць дробных астравоў і шхераў. У аддаленні, за 23 км на захад Льюіса, знаходзяцца астравы Фланана — невялікі архіпелаг, незаселены з 1971 года, а за 64 км на захад-паўночны захад ад вострава Норт-Уіст размешчаны ізаляваны архіпелаг Сент-Кілда, сталае насельніцтва якога было эвакуіравана ў 1930 годзе. У склад вобласці Уэстэрн-Айлс уваходзяць выдаленыя астравы Рона, Суліскер на поўначы і Рокал на захадзе. Апошні ўяўляе сабой незаселеную скалу на поўначы Атлантычнага акіяна. Яго прыналежнасць да Вялікабрытаніі аспрэчваецца суседнімі краінамі — Даніяй (Фарэрскія астравы), Ірландыяй і Ісландыяй. Гісторыя![]() ![]() На Льюісе знаходзіцца характэрны помнік эпохі неаліту — Каланіш. У рэканструяванай цяперашняй форме «камяні Каланіша» былі ўсталяваны ў перыяд неаліту, паміж 2900 і 2600 гадамі да н.э. І раней, да 3000 года да н.э., тут знаходзілася свяцілішча. Каланіш утвараюць 13 груп камянёў або асобных манументаў, якія ўсталяваны вертыкальна і ўтвараюць кругі дыяметрам да 13 метраў. Вышыня камянёў вагаецца ад 1 да 5 метраў (у сярэднім жа каля 4 метраў). Высечаны яны з мясцовага гнейсу. Першыя пісьмовыя ўспаміны пра Знешнія Гебрыды адносяцца да антычнасці (Пліній Старэйшы, Пталамей). У Сярэднявеччы астравы належалі Нарвегіі, але паводле Перцкага дагавора перайшлі да Шатландыі. У 1831 годзе на Льюісе былі знойдзены «Шахматы з вострава Льюіс» — 78 сярэднявечных шахматных фігур з маржовага ікла, разам з 14 шашкамі для гульні тыпу нардаў і спражкай для рамяня. Меркавана яны былі выраблены ў XII стагоддзі нарвежскімі разьбярамі, відаць, з Тронхейма, дзе былі знойдзены падобныя артэфакты. НасельніцтваУ Знешніх Гебрыдах у 2011 годзе пражывала больш за 27 тысяч чалавек пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва каля 9 чалавек на кв.км, з іх на найбуйнейшым востраве Льюіс-энд-Гарыс — звых 9 тысяч. Агулам у архіпелагу 15 населеных астравоў:
Асноўныя населеныя пункты
МоваНа Знешніх Гебрыдах больш за ўсё ў Вялікабрытаніі распаўсюджаны гэльская мова. Эканоміка![]() Знешнія Гебрыды вырабляюць адну з марак цвіду пад назвай «Харыс Цвід» — тканіну ручной працы, для стварэння якой выкарыстоўваецца поўсць мясцовай вытворчасці. У мінулым гэту тканіну ўручную афарбоўвалі спецыяльнымі фарбавальнікамі, для вытворчасці якіх выкарыстоўваўся лішайнік роду Пармелія. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia