Зоя Васільеўна Літвінава
Зо́я Васі́льеўна Літві́нава (27 лістапада 1938, в. Старае Сяло, Веткаўскі раён) — беларускі мастак. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1967). Жыве ў Мінску. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод галоўных твораў: пано «Стары і новы Вільнюс» (кінатэатр «Вільнюс», Мінск), палотны «Мая Радзіма», «Мадонна», роспіс капліцы Св. Марыі (Хапфагартанс, Аўстрыя). Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Траццякоўскай галерэі, Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Італіі, Вялікабрытаніі, Ізраіля і інш. Удзельнічае ў выставах з 1962 года. У 1992 годзе атрымала ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе ўзнагароджана ордэнам Міністэрства культуры Францыі за заслугі ў галіне мастацтва[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia