Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка
Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка (13 мая 1933, в. Белы Калодзезь, Багучарскі раён, Цэнтральна-Чернозёмная вобласць — 11 лістапада 1997, Мінск) — беларускі мастак, аўтар вядомага «Габелену стагоддзя», які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Народны мастак Беларусі (1991). ![]() БіяграфіяНарадзіўся 13 мая 1933 года ў вёсцы Белы Калодзеж Багучарскага раёна Цэнтральна-Чернозёмнай вобласці (цяпер — Варонежская вобласць Расіі). У 1960 годзе скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу, [манументальна-дэкаратыўным мастацтве, габелене. У 1963—1970 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года. Памёр 11 лістапада 1997 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Мазаікі
Габелены
Узнагароды і прэміі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia