Зінаіда Анатолеўна Васільева
Зінаіда Анатолеўна Васільева (руск.: Зинаида Анатольевна Васильева; 29 снежня 1913, Пецярбург — 1999) — беларуская балерына і педагог. Народная артыстка БССР (1940)[2]. БіяграфіяСкончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча ў 1933 годзе. У 1933—1937 гадах салістка тэатраў імя Кірава і Малога опернага ў Ленінградзе, Вялікага тэатра СССР, пасля 1950 года — балетмайстар-рэпетытар у тэатрах оперы і балета Адэсы, Новасібірска. У 1937—1949 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[2]. Адначасова педагог і першы мастацкі кіраўнік харэаграфічнага аддзялення Мінскага тэатральнага вучылішча (з 1937 года) і Беларускага харэаграфічнага вучылішча (1945—1949)[2]. У 1950—1961 гадах працавала балетмайстрам у Новасібірскім тэатры оперы і балета, Адэскім тэатры оперы і балета[3]. У 1962—1965 гадах выкладала класічны танец у балетнай школе ў Каіры[3]. ТворчасцьЗ аднолькавай мастацкай пераканаўчасцю выконвала лірыка-драматычныя і камедыйныя ролі, аказала вялікі ўплыў на развіццё класічнага танца ў беларускім балеце. Стварыла на беларускай сцэне вобразы Ванды («Салавей» М. Крошнера), Адэты—Адыліі («Лебядзінае возера » П. Чайкоўскага), Марыі («Бахчысарайскі фантан » Б. Асафьева), Каламбіны («Арлекінада» Р. Дрыга), Лізы («Марная засцярога » П. Л. Гертэля; у 1944 годзе паставіла гэты балет)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia