Зінаіда Мікалаеўна Леўчанка
Зінаіда Мікалаеўна Ле́ўчанка (3 сакавіка 1925, г. Новачаркаск — 16 мая 1980) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1971). БіяграфіяНарадзілася 3 сакавіка 1925 г. у г. Новачаркаску Растоўскай вобласці (РСФСР) у сям’і служачага. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З чэрвеня 1942 г. працавала ў прыфрантавых авіярамонтных майстэрнях[1]. Скончыла ў 1949 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут[2]. Працавала ў Валгаградзе[1], з 1951 па 1974[3] г. — архітэктарам у Брэсцкім філіяле Белдзяржпраекта, галоўным архітэктарам майстэрні[3], да 1980[3] г. галоўным спецыялістам-архітэктарам тэхаддзела ў Брэстграмадзянпраекце[2]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. ТворчасцьГалоўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў. Асноўныя работы ў Брэсце: жылы дом на плошчы імя Леніна (1959), кафэ «Маладзёжнае»[1] па вул. Савецкай (1960), дом будаўнічых арганізацый (1966), гасцініца «Беларусь» (1971)[4], комплекс Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, эксперыментальная сярэдняя школа № 10 з архітэктурна-мастакім ухілам[1] па вул. Маскоўскай (1979, абодва ў сааўтарстве)[2], забудовы вул. Набярэжнай, адміністрацыйнага будынка трэста № 8 Мінпрамбуда БССР, гандлёвага цэнтра мікрараёна «Усход»[3], праект размяшчэння жылога і культурна-бытавога будаўніцтва (1959—1965), праект дэталёвай планіроўкі Паўднёвага жылога раёна (1962)[2]. УзнагародыУзнагароджана медалямі: «За абарону Каўказа», «За Перамогу над Германіяй», «За працоўную адзнаку», «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia