Асноўныя даследаванні прысвечаны сістэмнай тыпалогіі беларускага песеннага фальклору, яго арэальным і сацыялагічным аспектах.
Арганізатар музычна-этнаграфічных канцэртаў, падрыхтавала грампласцінкі, у т.л. «Музычны фальклор Беларускага Палесся» (Гран-пры ЮНЕСКА 1988 г.), распрацоўвала праграмы аўдыёвізуальнай антрапалогіі (сцэнарыі 6 музычна-этнаграфічных фільмаў).
Дакументальныя кінафільмы
Дакументальныя музычна-антрапалагічныя кінафільмы па сцэнарыях і палявой рэжысуры Зінаіды Мажэйка:
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994, у аўтарскім калектыве) — за стварэнне цыкла музычна-этнаграфічных кінафільмаў (кінастудыя «Беларусьфільм») «Палескiя калядкi», «Галасы вякоў», «Памяць стагоддзяў», «Палескiя вяселлi», «Пранясi, Божа, хмару», «Крывыя вечары».
Літаратура
Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 435.
Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна. Да 50-годдзя навуковай і творчай дзейнасці. — Мінск: Тэхналогія, 2013. — 141 с.
Мажэ́йка Зінаіда Якаўлеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 453—454. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.