Кавальская Слабада (станцыя метро)
Кавальская Слабада (трансліт.: Kavaĺskaja Slabada) — станцыя першай чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна, паміж станцыямі «Вакзальная» і «Аэрадромная». Назва станцыі звязаная з існаваннем у гэтым раёне рамесніцкага прадмесця, дзе жылі кавалі. Рамесніцтва стала асноўным матывам афармлення станцыі, створанага скульптарамі П. Вайніцкім, М. Тарлецкай і мастачкай М. Жвірбля. Станцыя размешчана на скрыжаванні вуліц Жукоўскага і Варанянскага і ўведзена ў эксплуатацыю 6 лістапада 2020 года. Канструкцыя станцыі – скляпеністага тыпу. Пасажырская платформа знаходзіцца пасярэдзіне, з абодвух бакоў размяшчаюцца калеі. Архітэктары праекту – У. Целяпнёў, В. Целяпнёва, А. Кузьміч, Г. Васільеў. Для ўзмацнення бяспекі пасажыраў абапал станцыйнай платформы ўсталяваны празрыстыя брамкі абсталяваныя аўтаматычным механізмам адкрыцця-закрыцця, якія адкрываюцца толькі для высадкі і пасадкі пасажыраў. Станцыя абсталявана таксама ліфтам і прыстасавана да патрэб асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. З часу адкрыцця і да 30 снежня 2024 года станцыя была канцавой на лініі, потым адкрылі другі ўчастак лініі ад станцыі Аэрадромная да станцыі Слуцкі Гасцінец. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia