Зеленалужская лінія
Зеленалу́жская лінія[1] (трансліт.: Zielienalužskaja linija; руск.: Зеленолужская линия) — трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна. Праходзіць ад мікрараёна Курасоўшчына ў цэнтр горада, з перспектывай падаўжэння ў мікрараён Зялёны луг. Працягласць лініі — 7,89 км, на ёй размешчаны 7 станцый. НазваНазва «Зеленалужская» нададзена па былой вёсцы Зялёны Луг (цяпер — мікрараён Зялёны Луг). ПасажырапатокСярэднядзённы паток складае каля 10 тысяч чалавек, што нашмат саступае іншым лініям Мінскага метрапалітэна і робіць яе трэцяй паводле загружанасці. Найбольш напружаныя станцыі — «Кавальская Слабада» і перасадачная «Вакзальная»[2]. ГісторыяБудаўніцтва лініі пачалося ў лютым 2014 года. 20 ліпеня 2020 года адбыўся пуск габарытнай рамы, а 29 ліпеня — тэхнічны запуск цягніка, які прайшоў паспяхова. Першыя чатыры станцыі былі адкрыты 7 лістапада 2020 года а 12:30[3].
Другі ўчастак лініі быў адкрыты 30 снежня 2024 года (работы вяліся з 2018 года)[4][5]. Трэцяя чарга будаўніцтва![]() 25 чэрвеня 2025 года пачалася пракладка тунэлю трэцяга этапу будаўніцтва[6]. Паводле планаў, будаўніцтва гэтай чаргі павінна быць скончана да 2028—2029 года[7]. Дэпо і рухомы састаў![]() Зеленалужскую лінію абслугоўвае электрадэпо «Магілёўскае», адкрытае ў верасні 2003 года для абслугоўвання Аўтазаводскай лініі. У будучыні лінію будзе абслугоўваць электрадэпо «Слуцкае», якое зараз будуецца. На лініі выкарыстоўваюцца вагоны Stadler M110/M111 вытворчасці прадпрыемства «Штадлер-Мінск» і вагоны 81-765.7/766.7 «Мінск 2024» вытворчасці «Трансмашхолдынг». На лініі працуюць чатырохвагонныя цягнікі, ёсць магчымасць выкарыстання і пяцівагонных цягнікоў. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia