Слуцкае электрадэпо (Мінск)
ЦЧ-3 «Слуцкае» — электрадэпо, якое будуецца для Мінскага метрапалітэна каля жылых раёнаў Курасоўшчына і Сярова, на тэрыторыі былой аўтабазы[1]. Адкрыццё запланавана на 2024 год. Па планах прызначана для абслугоўвання Зеленалужскай лініі[2]. З’езд у дэпо будзе знаходзіцца за станцыяй Немаршанскі Сад. Праект і будаўніцтваУ склад дэпо ўвойдуць дзясяткі аб’ектаў, прызначаных для нармальнага функцыянавання «зялёнай» лініі метрапалітэна. Станам на верасень 2022 года самыя значныя аб’екты ўжо ўзводзяць у маналіце і металаканструкцыях — адстойна-рамонтны корпус з майстэрнямі, пост электрычнай цэнтралізацыі, СТПд з кампрэсарнай, а таксама памяшканні для мыйкі і афарбоўкі цягнікоў. У склад комплексу таксама ўвойдуць складскія памяшканні, ачышчальныя збудаванні, спортпляцоўка і дзве аўтастаянкі на 36 і 24 машына-месцы для персаналу[2]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia