Фрунзенская (станцыя метро, Мінск)
Фрунзенская (трансліт.: Frunzienskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастка Аўтазаводскай лініі. Размяшчаецца паміж станцыямі «Маладзёжная» і «Няміга». Да адкрыцця ў 1995 годзе другога участка Аўтазаводскай лініі «Фрунзенская» была канцавой. Да 1990 года станцыю планавалася назваць «Юбілейнай», бо яна размяшчаецца побач з Юбілейнай плошчай (Фрунзенскі раён Мінска). Аднак у выніку станцыя была названа ў гонар М. Фрунзэ. Станцыя «Фрунзенская» пабудавана па праекце архітэктараў М. Лапато, У. Шкарупіна, пры ўдзеле У. Целяпнёва і мастака Л. Зільбера[1]. КанструкцыяСтанцыя аформлена ў савецкім стылі. Тарцы станцыі ўпрыгожаны латуннымі мастацкімі кампазіцыямі. Уваходы на станцыю размешчаны ў падземных пераходах, на ўсходзе — пад перакрыжаваннем вуліц Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, Кальварыйская, Сухая, на захадзе пад вуліцай Кальварыйскай.
Фотагалерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia