Казарычы
Казарычы[2] (руск.: Каза́ричи) — сяло ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Тварышынскага сельскага паселішча. ГісторыяЗгадваецца з першай паловы XVII стагоддзя. Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года сяло абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года сяло ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай сяло абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню. З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Пасля аварыі на ЧАЭС сяло аднесена да зоны радыеактыўнага забруджвання і мае статус зоны пражывання з ільготным сацыяльна-эканамічным статусам[3]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia