Іпуць (Гардзееўскі раён)
Іпуць[2] (руск.: Ипуть) — пасёлак у Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Тварышынскага сельскага паселішча. ГісторыяУзнік у канцы XIX стагоддзя як хутар Іпуцкі ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года пасёлак абвяшчаўся часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года пасёлак уключаны ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай пасёлак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала пасёлак разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню. З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзены ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад Бранскай вобласці. Пасля аварыі на ЧАЭС пасёлак аднесены да зоны радыеактыўнага забруджвання і мае статус зоны пражывання з правам на адсяленне[3]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia