Рудня-Вараб’ёўка
Рудня-Вараб’ёўка[2] (руск.: Рудня-Воробьёвка) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Рудневараб’ёўскага сельскага паселішча. ГісторыяЗаснавана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя тутэйшымі землеўладальнікамі Шыраямі як слабада (першапачатковая назва — Ходзінская Рудня). Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго была перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню. З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia