Казімір Стаброўскі
Казімір Стабро́ўскі[3] (польск.: Kazimierz Stabrowski; 21 лістапада 1869, маёнтак Крупляны, Баранавіцкі раён, Гродзенская вобласць — 8 чэрвеня 1929) — жывапісец, педагог. БіяграфіяПаходзіў з сям’і землеўладальнікаў. У 1880—1887 гадах навучаўся ў Беластоцкай рэальнай вучэльне, а пасля, у 1887—1897 гадах, навучаўся ў Імператарскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Санкт-Пецярбургу пад кіраўніцтвам Паўла Чысцякова, пазней (з 1895 г.) у майстэрні Ільі Рэпіна. У Акадэміі ён падтрымліваў кантакты з іншымі студэнтамі з Літвы, сярод якіх былі: Фердынанд Рушчыц, Генрык Вейсенгоф i Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, а таксама з рускімі, асабліва з сябрамі Таварыства А. Куінджы[4]. У 1893 годзе ён здзейсніў азнаямленчую паездку на Усход, у Бейрут і Палесціну, па дарозе наведаўшы Адэсу, Канстанцінопаль, Грэцыю і Егіпет. У адпаведнасці з практыкай акадэмічных жывапісцаў ён сабраў там вялікі матэрыял, які пазней выкарыстаў, між іншым, для стварэння гістарычнай кампазіцыі, якая стала яго дыпломным праектам, карцінай пад назвай «Магамет у пустыні (Уцёкі з Меккі)»[5]. Сваё майстэрства Стаброўскі ўдасканальваў у Акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1897—1898), дзе пазнаёміўся з творчасцю акадэмічных мастакоў Бенжамена-Канстанта i Жана-Поля Ларана[6], таксама з новымі тэндэнцыямі ў мастацтве: імпрэсіянізмам і фавізмам. Пасля вяртання ў Санкт-Пецярбург браў актыўны ўдзел у мастацкім жыцці гораду, але выстаўляўся таксама ў Парыжы (Святовая выстаўка, 1900), Мюнхен (1901), Венецыя (1903). У 1902 годзе ажаніўся са скульптаркай Юліяй Янішэўскай, з якой пазнаёміўся ў Пецярбургскай Акадэміі. У тым жа годзе стаў сябрам Таварыства польскім мастакоў "Sztuka" . У 1903 г. пасяліўся ў Варшаве, займаўся арганізатарскай і выкладчыцкай дзейнасцю. Разам з Конрадам Кшыжаноўскім ён спачатку кіраваў прыватнай мастацкай школай, на базе якой удалося аднавіць зачыненую па студзеньскім паўстанні варшаўскую Школу прыгожых мастацтваў у Варшаве. Яе адкрыццё адбылося 19 сакавіка 1904 г. Першым дырэктарам Школы стаў Стаброўскі — на гэтай пасадзе ён працаваў да 1909 г. У выніку канфлікту з педагагічнай радай і Камітэтам апекі на фоне грамадскай дзейнасці Стаброўскага ў галіне эзатэрыкі звольніўся[7]. У 1909—1913 гадах шмат падарожнічаў, у тым ліку: у Францыю, Германію, Швецыю, Іспанію, Італію і Канарскія астравы. Летнія месяцы праводзіў з сям’ёй у Длужневе (у сядзібе Длужнава ) на тэрыторыі сучаснай Латвіі. Пасля Першай сусветнай вайны, якую Стаброўскі правёў у Пецярбургу, у 1918 годзе вярнуўся ў Варшаву. У Расіі новая эстэтыка яго твораў была раскрытыкавана кансерватыўнымі сіламі, але была падтрымана часопісам «Мир искусства» (бел.: Свет мастацтва)[5]. У 1920-я гады Стаброўскі зноў шмат падарожнічаў у пошуках матываў жывапісу ў Грэцыю, Турцыю, Марока, Боснію, Швецыю і Нарвегію. У 1922 годзе стаў адным з заснавальнікаў мастацкай групы «Sursum Corda»[8]. У красавіку 1927 г. адбылася яго выстаўка з нагоды 40-годдзя мастацкай дзейнасці ў Гарадской мастацкай галерэі ў Лодзі[9]. Памёр у 1929, пахаваны Старых Павонзках (магіла 205-2-8)[10]. ТворчасцьПісаў фігурныя кампазіцыі па матывах казак, легенд і гісторыі (напрыклад, «Эгле, каралева вужоў», 1900). Ён спалучаў сімвалічныя, фантастычныя і нават містычныя кампазіцыі (цікавіўся тэасофіяй) з дэкаратыўнасцю і стылістыкай мадэрн. Ствараў таксама падарожныя пейзажы і партрэты, займаўся мастацкім рамяством. Сярод яго прац: «Магамет у пустыні» (1894), «Цішыня ў вёсцы» (паміж 1894—1900), серыя з 11 карцін «Шэсце навальніцы», «Белая ноч у Петраградзе каля раз’езда», «Змярканне ў Лазенкаўскім парку ў Варшаве», «Белыя ночы», партрэты С. Дамброўскага, Ф. Радашэўскага, Л. Рытлінскай, В. Семяшковай і інш. Galeria
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia