Крупляны
Крупля́ны[3] (трансліт.: Krupliany, руск.: Крупляны) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 40 км на захад ад Баранавіч, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 35 жыхароў, 23 гаспадаркі (2005). ГісторыяПад 1631 і 1632 гг. маёнтак Круплі ўпамінаецца ў дакументах Віленскага цэнтральнага архіва. У 1886 годзе сяло ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала царква. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Моўчадскай гміне Слонімскага павета. Побач з вёскай знаходзіўся фальварак Крушыны. З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Круплянскага сельсавета[4]. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 6 вяскоўцаў. Насельніцтва
ІнфраструктураПрацуе магазін. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia