Казімір Сулістроўскі
Казімір Алаізавіч Сулістроўскі (руск.: Казимир Алоизович Сулистровский; 1778 — 12 жніўня 1818, г. Пінск) — дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяПрадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Каталік. Нарадзіўся ў сям’і Алаіза Сулістроўскага (каля 1739—1795), падстолія і пісара вялікага літоўскага, і Антаніны з Аскеркаў (пам. каля 1830). Атрымаў хатнюю адукацыю, з 1790 па 1795 вучыўся за граніцай, затым працягнуў адукацыю ў Варшаўскай школе ордэна піяраў на Жалібажы («Collegium Nobilium»). З 29 верасня 1805 года завілейскі павятовы маршалак, з 26 студзеня 1809 па 7 мая 1813 — віленскі губернскі маршалак (абіраўся на два 3-годдзі запар). У час вайны 1812 года быў эвакуіраваны 16 чэрвеня 1812 з Вільні разам з расійскімі войскамі, знаходзіўся ў цэнтральных губернях і г. Санкт-Пецярбургу. Стацкі саветнік (06.10.1810). З 7 мая 1813 па 6 мая 1816 быў у адстаўцы, з 6 мая 1816 займаў пасаду мінскага грамадзянскага губернатара. З 12 сакавіка 1817 па 12 жніўня 1818 віцэ-прэзідэнт Мінскага аддзялення Расійскага Біблейскага таварыства. Член масонскіх ложаў: «Паўночных сяброў» (на 1818 ганаровы член ложа) у г. Санкт-Пецярбургу; «Добрага пастыра» (ганаровы член ложы, масон 7-й ст.) і «Руплівы літвін» у Вільні; «Шчаслівага вызвалення» (ганаровы член ложы) у г. Нясвіжы. На 1816 валодаў 1822 душамі прыгонных муж. пола ў Мазырскім і Вілейскім паветах і 734 душамі прыгонных муж. пола ў Віленскай губерні. Памёр 12 жніўня 1818 года ў Пінску ў час рэвізіі Пінскага павета. Пахаваны ў маёнтку Шэметаўшчына Вілейскага павета пры капліцы. УзнагародыКавалер ордэнаў Св. Ганны 2-й ст. (05.11.1809) і Св. Ганны 1-й ст. (21.04.1812). Сям’я![]() У шлюбе з Каралінай з Абрамовічаў (каля 1790—1849), дачкой Яўхіма Абрамовіча, падстаросты старадубскага, памешчыка Віленскай губерні. Караліна была псіхічнахворай. Пахавана ў Моладаве[1]. Дзеці:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia