Алойзы Сулістроўскі
Алойзы Сулістроўскі (каля 1739 — восень 1795) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Падстолі вялікі літоўскі ў 1786—1787 гадах, пісар вялікі літоўскі ў 1787—1791 гадах. БіяграфіяПрадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Караля (?—1749), войскага ашмянскага і старасты бутвілаўскага, і Разаліі з Пацаў (? — пасля 1785), дачкі Крыштафа Канстанціна Пац і Разаліі з Агінскіх. Шлюб адбыўся 27 ліпеня 1738 года ў Гануце. Удзельнічаў у 1764 годзе ў выбарах караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Служыў у войску, паручнік пяцігорскі (1766—1778), ротмістр пяцігорскі (1779—1787). Далучыўся да Барскай канфедэрацыі, удзельнічаў у Сталавіцкай бітве 1771 года. Належаў да прыхільнікаў Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». Пасол на соймы 1776, 1778, 1780, 1786, Вялікі сойм 1788—1792. Належаў да «Таварыства прыхільнікаў урадавай канстытуцыі». Удзельнічаў у паўстанні 1794 года, увайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады, Нацвышэйшай нацыянальнай рады (узначаліў Аддзел парадку). Пасля задушэння паўстання ў эміграцыі, жыў у Венецыі і Фларэнцыі (дзе і памёр), яго маёнткі былі секвестраваны расійскімі ўладамі. Меў маёнткі ў Ашмянскім павеце (Шэметаўшчына, Нарыца, Гулідаў, Вярэцья, Цешылаў, Юхнаў, Алешын, Дашкі, Азюнічы, Чурлёны, Спягла і інш.), Мазырскім павеце (Скрыгалаўская Слабада, Міхалаўская Слабада, Жахавічы), Полацкім ваяводстве (Глыбокае, Ластавіца). Стараста блудзенскі ў 1779—1793. УзнагародыКавалер ордэнаў Св. Станіслава (1788) і Белага Арла (1790). Сям’яУ 1773 годзе ажаніўся з Антанінай з Аскеркаў (?—каля 1830), дачкой Казіміра Мацея Аскеркі, маршалка і кашталяна (1793) мазырскага, і Караліны са Стэцкіх. Ад яе меў сына Казіміра, мінскага губернатара. Антаніна з Аскеркаў была пахавана ў Шэметаўшчыне побач з сынам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia