Марцыян Міхал АгінскіМарцыян Міхал Агінскі (1672 — 1 красавіка[12], паводле іншых звестак 29 кастрычніка 1750) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі мечнік літоўскі (1695—1703), кашталян (1703—1730) і ваявода віцебскі (з 1730). Трымаў Барысаўскае, Прывальскае і Вярбоўскае староствы. Марцыян Міхал Агінскі — патрон-заснавальнік Менскага езуіцкага калегіуму. БіяграфіяСа старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Шымана Караля і Тэадоры з Корсакаў. Стрыечны брат Казіміра Дамініка Агінскага. У 1718 годзе атрымаў Барысаўскае староства ад удавы Канстанцыі (з роду Падбярэзскіх), двойчы саступаючы яго свайму старэйшаму сыну Ігнацыю Агінскаму, да якога староства канчаткова перайшло ў 1744 годзе[13]. Удзельнік апазіцыі ў 1720—1730-х гадах, маршалак Генеральнай канфедэрацыі правінцыі ВКЛ. Абапіраўся на стасункі з расійскім дваром. Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Бжастоўскай (1701), з якой меў 5 сыноў і 3 дачок. У другім шлюбе з Тэрэзай Тызенгаўз меў 2 дачок, пасля быў яшчэ двойчы жанаты. Памёр у 1750 годзе. Даты смерці розняцца ад 1 красавіка да 29 кастрычніка. Пахавальныя ўрачыстасці ў Віцебскім касцёле езуітаў адбыліся 14—17 лютага 1751[14]. Нашчадкі:
Цікавыя факты
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia