Како Шанэль
Како Шанэль (фр.: Coco Chanel, сапраўднае імя Габрыэль Банёр Шанэль, фр.: Gabrielle Bonheur Chanel; 19 жніўня 1883 — 10 студзеня 1971) — французская мадэльерка, адна з самых уплывовых асоб у гісторыі моды XX стагоддзя, заснавальніца брэнда «Chanel». Унесена часопісам «Тайм» у спіс сотні самых уплывовых людзей XX стагоддзя[7]. БіяграфіяКако Шанэль нарадзілася ў Самюры ў 1883 годзе, хоць сцвярджала, што з’явілася на свет у 1893 годзе ў Аверні. Маці памерла, калі Габрыэль было 12 гадоў, пазней яе з чатырма роднымі братамі і сёстрамі пакінуў бацька. Дзеці былі тады на апецы сваякоў і правялі некаторы час у прытулку, дзе Шанэль навучылася шыць. У 18 гадоў Габрыэль уладкавалася прадаўцом у краму адзення, а ў вольны час спявала ў кабарэ. Любімымі песнямі былі «Ko Ko Ri Ko» і «Qui qua vu Coco», за што ёй і далі мянушку Како. Габрыэль не атрымала поспеху ў якасці спявачкі, аднак падчас аднаго з яе выступаў афіцэр Эцьен Бальсан быў зачараваны ёю. Яна пераехала жыць да яго ў Парыж, але неўзабаве сышла да англійскага прамыслоўца Артура Кейпела. Пасля стасункаў са шчодрымі багатымі мужчынамі Шанэль змагла адкрыць капялюшную краму ў Парыжы ў 1910 годзе. ![]() Паступова асартымент пашыраўся, і Шанэль пачала ствараць адзенне, якое вызначалася прастатой, функцыянальнасцю і элегантнасцю. Яна распрацавала легендарныя дызайны, сярод якіх — маленькая чорная сукенка, касцюм Chanel, і духі «Chanel № 5», якія сталі сімваламі стылю і жаночай эмансіпацыі[8]. Яе дом моды размясціўся на вуліцу Камбон, дзе і знаходзіцца па сёння, насупраць гатэля «Рыц». Падчас Другой сусветнай вайны ў перыяд акупацыі Францыі Шанэль была цесна звязана з нацысцкімі ўладамі. Яна знаходзілася ў блізкіх адносінах з нямецкім дыпламатам, чыноўнікам НСДАП, баронам Гансам Гюнтэрам фон Дынклаге[9]. Пасля вайны ёй паставілі ўмову пакінуць Францыю, таму мадэльерка пераехала ў нейтральную Швейцарыю на 15 гадоў. Там яна працягвала некалькі гадоў жыць з Дынклаге, а ў 1952 годзе аплаціла пахаванне начальніка знешняй выведкі нацыстаў, брыгадэфюрэра СС Вальтэра Шэленберга[10][11]. У 1954 годзе вярнулася ў Парыж і адрадзіла свой модны дом[11]. Памерла 10 студзеня 1971 года ў нумары люкс гатэля «Рыц» у Парыжы. Пахавана на могілках Буа-де-Во ў Лазане (Швейцарыя). СпадчынаКако Шанэль лічыцца адной з найбуйнейшых рэфарматарак жаночай моды XX стагоддзя. Яе ўплыў выходзіць за межы моды — яна стала сімвалам незалежнай, вольнай і сучаснай жанчыны. Модны дом Chanel застаецца адным з самых уплывовых і прыбытковых брэндаў у свеце. Імя Шанэль стала сінонімам элегантнасці, мінімалізму і бездакорнага густу[8]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia