Каморскія Астравы
Каморскія Астравы[2] або Каморы, поўная назва Саюз Камораў (фр.: Union des Comores) або Саюз Каморскіх Астравоў — астраўная дзяржава блізу ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі ў Мазамбікскім праліве Індыйскага акіяна. Федэрацыя трох астравоў Каморскага архіпелага: Нгазіджа (фр.: Grande Comore), Ндзуані (фр.: Anjouan), Мвалі (фр.: Mohéli). Тэрыторыя — 1 862 км². Насельніцтва — 626,9 тыс. чал. (2008; паводле інш. звестак, зв. 730 тыс. чал.). Сталіца — горад Мароні (на в. Нгазіджа). Афіцыйныя мовы: каморская (варыянт суахілі, прадстаўлены астраўнымі дыялектамі), французская і арабская[3]. Дзяржаўны ладКаморскія Астравы — саюзная дзяржава. Канстытуцыя зацверджана на рэферэндуме 23 снежня 2001 года. Форма праўлення — прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы і выканаўчай улады — прэзідэнт, які выбіраецца на 4 гады ад аднаго з астравоў на ратацыйнай аснове. Адначасова з ім абіраюцца два віцэ-прэзідэнты. Прэзідэнт вызначае палітыку ўрада з улікам інтарэсаў усіх астравоў Саюза. Вышэйшы орган заканадаўчай улады — аднапалатны парламент (Асамблея Саюза). Складаецца з 33 дэпутатаў (па 5 прадстаўнікоў ад заканадаўчых сходаў астравоў і 18 дэпутатаў, якія выбіраюцца ад агульнанацыянальнай акругі). Кожны з астравоў, якія ўваходзяць у Саюз, мае свае органы ўлады — заканадаўчы сход і мясцовы ўрад[3]. Адміністрацыйны падзелКожны востраў — самастойная адміністрацыйная адзінка. НасельніцтваБольшасць насельніцтва складаюць каморцы — нашчадкі арабаў, малагасійцаў і выхадцаў з усходняга ўзбярэжжа Афрыкі. Апроч каморцаў на архіпелагу пражываюць арабы, малагасійцы, а таксама выхадцы з Індыі і Пакістана. Практычна ўсё насельніцтва краіны — мусульмане суніцкага толку. ГісторыяКаморскія астравы былі населены ў канцы 1 тысячагоддзя н. э. выхадцамі з Малайскага архіпелага. Ускосным доказам гэтага з’яўляецца тое, што на астравах здаўна вырошчваліся сельскагаспадарчыя культуры азіяцкага паходжання, у тым ліку рыс, бавоўнік, бабовыя[4]. Генетычнае даследаванне 2010 г. паказала, што прыкладна 50% сучаснага насельніцтва Камораў маюць далёкіх продкаў у Паўднёва-Усходняй Азіі [5]. Важны генетычны ўнёсак у фарміраванне астраўных папуляцый быў зроблены банту з Усходняй Афрыкі. Сучасныя каморскія мовы належаць да сям’і моў банту[6]. У ранні перыяд гісторыі банту маглі трапляць на Каморы як перасяленцы, з канца сярэднявечча — у якасці рабоў. Археалагічныя раскопкі паселішчаў пачатку 2 тысячагоддзя на Нгазіджа сведчаць пра тое, што прыбярэжныя жыхары займаліся земляробствам і рыбалоўствам, выраблялі вялікія керамічныя пасудзіны, апрацоўвалі жалеза, але былі мала ўцягнутыя ў вонкавыя кантакты. У познім сярэднявеччы сітуацыя моцна змянілася дзякуючы прыбыццю шыразі, выхадцаў з краін Персідскага заліва. Яны сяліліся на ўзбярэжжы, бралі шлюбы з тубыльцамі і актыўна ўплывалі на мясцовыя эканоміку і палітыку. Дзякуючы ім адбылося распаўсюджванне ісламу. Археолагі прасочваюць іх прысутнасць не раней за XI ст. Так, найбольш старажытныя фундаменты мячэцяў на Ндзуані былі аднесены імі да перыяду XI ст. — XIII стст.[7] Дзякуючы арабскаму географу Аль-Ідрысі (XII ст.) звесткі пра гэты востраў трапілі ў еўрапейскую літаратуру. Да XVI ст. найбольш уплывовыя роды шыразі сфарміравалі першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Каморскія астравы былі адкрытыя Васка да Гама падчас яго першай экспедыцыі ў Індыю ў 1497 — 1499 гг. У 1527 г. яны былі адлюстраваны на партугальскіх мапах. Назва астравоў была запазычана з арабскай мовы і літаральна значыла «Месячныя астравы»[8]. Каморскія астравы былі каланізаваныя Францыяй у XIX ст. У 1968 архіпелаг атрымаў унутранае самакіраванне. На рэферэндуме 1974 года 95 % насельніцтва астравоў Гранд-Камор, Анжуан і Махелі прагаласавалі за незалежнасць, а 63 % насельніцтва Маёта — за захаванне статусу французскай тэрыторыі. Незалежнасць Каморскай дзяржавы была абвешчана 6 ліпеня 1975 года. З моманту атрымання незалежнасці становішча ў краіне характарызуецца нестабільнасцю — за гэты час адбылося 18 дзяржаўных пераваротаў. Захоўваюцца міжастраўныя супярэчнасці — за далучэнне да Францыі выступаюць сепаратысты на Анжуане і Махелі. Пасля перавароту 1978 года, які ўзначальваў французскі найміт Боб Дэнар, краіна атрымала назву Федэратыўная Ісламская Рэспубліка Каморскія Астравы. У красавіку 1999 года ў выніку ваеннага перавароту ў Мароні да ўлады ў краіне прыйшоў начальнік генштаба УС палкоўнік А. Асумані. Пасля рэферэндуму 2001 года назва краіны была зменена на Саюз Каморскіх Астравоў. У красавіку 2002 года прайшлі прэзідэнцкія выбары, пераканаўчую перамогу на якіх атрымаў А. Асумані (75 % галасоў). У маі 2006 года прэзідэнтам краіны стаў А. Самбі (прадстаўнік в. Анжуан). У сярэдзіне 2006 года ў краіне пачаўся палітычны крызіс з-за супрацьстаяння цэнтральных уладаў і адміністрацыі Анжуана на чале з М. Бакарам, які абвясціў сябе ў чэрвені 2007 года прэзідэнтам. Узброеныя сілыУзброеныя сілы налічваюць каля 1,6 тыс. чалавек, уключаючы жандармерыю і нацыянальную паліцыю. Уласна армейскія падраздзяленні — 510 чал. ЭканомікаКаморы — адсталая аграрная краіна, адна з найменш развітых дзяржаў свету. У 2007 г. ВУП меў адмоўныя тэмпы росту (-1 %). Узровень інфляцыі склаў 3 %. Знешняя запазычанасць — 280 млн дол. ЗША, каля 64 % ВУП. Асновай эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка. Яго прадукцыя складае 95 % экспарту краіны. Галоўныя экспартныя культуры — іланг-іланг, ваніль, гваздзіка, копра і базілік. Для ўнутранага спажывання вырошчваюць рыс, кукурузу, маніёку, ямс. Налічваецца каля 40 тыс. галоў буйнарагатага быдла, прыкладна 3 тыс. коз і авечак. Штогод вылоўліваецца каля 4,5 тыс. тон рыбы. Прамысловасць развіта слаба (4 % ВНП, каля 1 тыс. занятых). Перапрацоўваецца мясцовая сыравіна, вырабляюцца эфірныя алеі, ваніль, копра, мыла, безалкагольныя напоі. Нарыхтоўваецца драўніна. Транспарт. Даўжыня аўтадарог — 763 км, з іх 450 км асфальтаваны, аўтапарк налічвае каля 6 тыс. машын. Чыгунак няма. Найвялікшае значэнне мае марскі транспарт. Знешнегандлёвы баланс мае хранічны дэфіцыт. Каморы імпартуюць нафтапрадукты, харчаванне, цэмент, машыны і абсталяванне. Асноўныя гандлёвыя партнёры — Францыя, ПАР, ЗША, Індыя, Кітай. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia