Калумбан
Калумбан (лац.: Columbanus; каля 543[1][2], Ленстэр, Каралеўства Мідэ[d][1] — 23 лістапада 615[1][2], Бобіа[d], Лангабардскае каралеўства[d][1]) — ірландскі манах, асветнік, прапаведнік-місіянер у краінах Заходняй Еўропы. БіяграфіяНарадзіўся і вырас у Ірландыі. Паступіў у манастыр у Бангары ў той час, калі ірландскія манастыры былі цэнтрамі культуры. Праз некалькі гадоў ён набыў вопыт, каб самому прапаведаваць Евангелле, спачатку ў Брытаніі, а затым — у Галіі. З групай манахаў у 591 г. пакінуў Ірландыю (тагачасны цэнтр распаўсюджвання хрысціянства і царкоўнай адукаванасці на Захадзе) і адправіўся на кантынент. Заснаваў там шэраг манастыроў: у Бургундыі, Нейстрыі, Аўстразіі і Лангабардскім каралеўстве. Толькі ў Паўночнай Францыі ім былі заснаваны чатыры манастыры. З-за канфлікту з каралевай Брунгільдай быў выгнаны з Нанта і апынуўся ў Германіі, дзе вёў прапаведніцкую дзейнасць. У 612 (ці 614) г. Калумбан заснаваў у Паўночнай Італіі адзін з самых знакамітых манастыроў — манастыр Бобіа, пераўтвораны пасля ў буйны навуковы цэнтр. Там ён і быў пахаваны. Разам з вучнямі Галам і Сігібертам Калумбан вёў асветніцкую дзейнасць, якая спрыяла захаванню антычных традыцый і станаўленню духоўных і свецкіх школ. Ён напісаў манаскія статуты, кнігу пакаянняў, пропаведзі, каментарыі да псалмоў, шэраг вершаў і пасланняў. Існуе паданне, якое сцвярджае, што святы Калумбан спрабаваў прапаведаваць славянам, але пачынанне гэта не мела поспеху. УшанаваннеПапа Ян Павел II афіцыйна ўхваліў Святога Калумбана як заступніка матацыклістаў. Таксама з малітвамі да Святога Калумбана звяртаюцца ў выпадку паводак. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia