Калыска чалавецтва
Калыска чалавецтва (англ.: Cradle of Humankind) — помнік Сусветнай спадчыны (уключаны ў спіс ЮНЕСКА ў 1999 г.). Знаходзіцца прыкладна ў 50 км на паўночны захад ад Яганэсбургу, у правінцыі Гаўтэнг, ПАР. Плошча помніка складае 474 км². Тут знаходзіцца комплекс вапняковых пячор, у тым ліку група пячор Стэркфантэйн, дзе ў 1947 годзе Роберт Брум і Джон Робінсан выявілі выкапневыя рэшткі Australopithecus africanus узростам 2,3 млн гадоў, і пячора Узыходзячая зорка, дзе знойдзены від Homo naledi, а таксама — Пячора цудаў, Малапа, Сварткранс і Кромдрай. Увогуле, у Калысцы чалавецтва знаходзіцца больш за трыццаць пячор, дзе былі знойдзеныя выкапневыя рэшткі. 7 снежня 2005 года прэзідэнт ПАР Таба Мбекі адкрыў новы Цэнтр наведвальнікаў у Марапенге[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia