Аўстралапітэкі
Аўстралапітэкі — група выкапнёвых вышэйшых прыматаў, першыя прадстаўнікі сямейства гамінідаў. Першыя выкапнёвыя парэшткі аўстралапітэкаў былі знойдзены ў 1924 на поўдні Афрыкі. Яны атрымалі сістэматычную назву па месцы знаходкі — аўстралапітэк афрыканскі. Вынікі раскопак на тэрыторыі Афрыкі ў другой палове ХХ ст. сведчаць, што аўстралапітэкі жылі больш чым 5 мільёнаў гадоў таму. Даследаванне знойдзеных частак шкілета аўстралапітэкаў паказала, што яны спалучалі ў сабе прыкметы чалавека і малпы. Вывучэнне будовы карэнных зубоў аўстралапітэкаў указвала на жыўленне расліннай ежай. У той жа час будова іклаў і разцоў пацвярджала выкарыстанне ежы жывёльнага паходжання. Галаўны мозг аўстралапітэкаў меў аб’ём каля 650 см³, што практычна не адрознівала яго ад мозгу сучасных чалавекападобных малпаў. Рост быў у межах 100—150 см, а маса цела складала прыкладна 30—60 кг.
Аўстралапітэкі лічацца тупіковай галіной эвалюцыі чалавека. Яны цалкам вымерлі каля 1 млн гадоў таму. Найбольш верагоднай прычынай вымірання была перавага ў іх рацыёне расліннай ежы. Раслінаеднасць не стымулявала выраб прылад працы і далейшае развіццё і павелічэнне аб’ёму галаўнога мозгу. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia